Славянская вуліца. Тут, на Славянскай, дзе поўня над фабрыкай вартаю ўстала, сто матак на кроснах снуюць калыханку крывінкам сваім, сваім дзецям з падвалаў.А зоркі ўсю ноч задыхаюцца ў дыме.Далёка да золку — да дня яшчэ далей.Сірэны сыноў, сном акутых, падымуць —I рушаць сыны да раз’ясненых даляў.Але не яснее. Усход вечна ў хмарах, адзіна што ў чэрвені — часам на бруку бунтоўна ўзаўецца агнянасць штандараў,на міг, на пярэдых, на сэрц гулкі тухкат.Славянская вуліца. Тут, на Славянскай, на муры фабрычным бляск шыбаў праз краткі.Гляджу проці бляску і бачу, бы ў рамцы, штубацтва маё, маладосць маёй маткі...