Хто выдумаў так той дубI хто апланаваў Далягляд, у якіЁн упісаўся, кампактна стаў?Карэнне, як жылы, пусціў На пясчаных, гарбатых узгорках,А шумлівым лісцём Нырае ў блакітнае мора.Хто выдумаў гэткі дуб,З такой лірычнай высновай,Што ў кроне, нібы ў галаве,Трымае гняздо буслова?Адгэтуль вёска відаць —Платы, цэркаўка, хаты I нізка схілены крыж — Плён жыцця небагаты.Ясна — калі б не дуб,Вятры узгорак разнеслі бI збяднеў краявідВёскі, што просіцца ў песню.Вёскі гэтай маёй З хатаю, кузняй, ставам,З крыжам на стыку дарог,З рэчкай, з мостам дзіравым.Не было б і гнязда,Дзе абжываецца бусел,I найперш не было бРадкоў гэтых самых, мусіць.
СЦЕЖКІ
Праф. Стафаніі Скварчынскай
Сцежак не плануюць,Не пракладаюць.Сцежак няма на карце.Але яны існуюць.Злучаюць вёску з вёскай,Хату з хатай суседа,З крамай і з школай,З карчмой і з касцёлам,З кузняй і з млынам,Лес — з ракой,Хлопца — з дзяўчынай.Іх пясведама людзі пракладваюць — За годам год,Кожны дзень, кожную ноч,Басанож, у лапцях, у ботах,Па мурагу, пяску, сумётах,У маршы і ў бегу —Мудра і лагічна звязваючыУ супольнасць і залежнасць, Сяброўства і міласць.Гляджу ў далячынь я вачамі цыганкі На сцежкі, дарожкі,Нібы на барозны далоні,Раскрытай для варажбы.Колькі сцежак вядзе да цябе?Колькі сцежак вядзе ад цябе?Я пагляджу. I скажу табе,Хто ты.
КАБ ЯШЧЭ РАЗ
Каб яшчэ раз прывітаць шчэбет і сонцаўсходна лясной дарозе.Каб яшчэ раз заснуць на хаду у страіці ў духмяным стозе.Каб яшчэ разз месца ў галопі ў Нёмане выкупаць коней.Каб яшчэ раз ноч згубіць,заўтрашні дзень дагнаць на перагоне.Каб яшчэ разпаскакаць цыганачкуна вяселлі ў вясковай хаце...Каб яшчэ раз...мой трыццаць гадоў як прыяцель.
ВЫРАЙ
Янку Брылю
Калі набліжаецца восень Дубы адлятаюць у вырай Пакідаючы гнёзды з карэнняЗ пісклянятамі жалудоў I тадыГрэюць косці сваеПад каменным скляпеннем камінаТадыУ пакоях пульсуюць цяплом пазалотайАжываючы твары партрэтаў Гасячы свечак агонь ТадыБыццам конікі іскры трашчаць I ўзлятаюць як зоры Якія ў палёце згасаюць Тады сінімі стужкамі дыму Сон варожаць з вачэйДубы больш ужо не вяртаюццаУ гай свойНа месца дзе іх пассякалі А калі і вяртаюцца Дык толькі на крылах вятроўДымам з коміна ці жменей попелуАле гэта было ўсё даўно Калі блочных дамоў Мы не зналі.