Крысо пяску,Адкінутае хваляй на расісты луг,Замацоўвае негатывы Капытоў.Бярозы, што нясуць свой цень,Спіхваюць яго з адхону Ў вадапой.Конь праз шкло вады Цалуе сваю пысу I з дна азёрнага глядзіць На стэп нябёс,На бледна-серабрыстую падкову,Згубленую пегасам У галопе.Крывавае вока сонца,Прыплюшчанае пагоркам,Пазірае на распранутых дзяўчат,Што ў золаце царкоўнымСыходзяць У цішыню вады,У насцярожанасць аеру.А яЗ высокага акна гляджуНа ўсход неонаў гарадскіх,Мо яны мяне Да вадапою вернуць,Каб мог я прагу наталіцьТым золатам царкоўным.
МАТЫВІРОЎКІ
ВыбачаеццаЗ вялікадушнасці;ВыбачаеццаЗ пагарды;ВыбачаеццаЗ неабходнасці;Выбачаецца З розных меркаванняў;Выбачаецца Са страху;Выбачаецца З надзеі на ўзаемнасць;З надзеі на ўдзячнасць —Найцяжэй і вельмі рэдкаВыбачаецца З любві.
ЗМЯРКАННЕ З ДЗЯЦІНСТВА
Пад салодкім наркозам I аеру і сена Западае сяло ў цішыню.У ставах чутна музыка жаб.Асіна, якую цікавасць Завяла на пагорак,Атрасае з сябеЗалатыя дукаты.Востраць ластаўкі крылы свае На асялку залочаным хмары.Ажно цяжка паверыць,Што гэта я ў памяці змог захаваць,Трымаючы далонь маткі, Пахіленай нада мной.
ДУБРОЎКА
Я маю ўласны свой гай дубовы,Нёмана серпам абняты — пад скрыжавальным агнём блакіту,зорак, чаек, рэха.Мая дуброва —месца таемных спатканняўмаладзіка і сонца у дні зацьмення — і месца маіх спатканняўз цішай, з сабою самім у маіх жа ўспамінах.Раскінуўся гай мой дубовы на мураве сакавітай, дзе няма мурашнікаў, павуціны, імглы камароў — на чыстай траве, перамытай расой і дажджом,грэбенем ветру часанай і ценем імклівых аблокаў.У дуброве маёйімянныя дубы, гербавыя — як калоны карынфскія,вытачаныя перунамі, пяскамі, дах лістоты ўздымаюцьз камінамі буслянак.Невялікі мой гай дубовы — вёрст ён пяцьсот займае,адчынены толькі цяпермне,заўсёды, калі засмуткуецца толькі,калі зажадаецца.Да маёй дубровы прыходзяцьпраз далягляду шлагбаўмбез пашпарта —праз граніцу зялёных сноў,слоў,гукаў...Мой гай дубовы такі невялікі,што змяшчаецца пад павекамі з пошумам адвячорнага рэквіемабез пашпарта — які гэты гай мне пакінуў.
НАТУРШЧЫЦА ВЕТРУ
Дзяўчына — натуршчыца ветру,Стаіць пад вясеннім дажджом. З-пад стрэшкі далоні ўздымаеЗялёна-праменныя вочыНа хмару, што адплывае,Прабітая коп'ямі сонца.Як парусам мокрым сукенкіАбвіў вецер цёплае цела I абрысаваў яе грудзі,I сцёгны, і стройныя ногі.I вырваўшыся за вароты На луг пад крыло пералеска,Зялёна-праменную недзеПанёс у вясёлку, ў туман.I я ветру ў полі шукаю,I я ветру ў лесе шукаю,Шукаю дажджу веснавога,Хоць восень даўно.