Зараз стала ўжо ўсё мажлівым, калі сэрца трапеча, як птах: гэта горы хістаюцца і плыве маладзік праз бярозы — наўплыў.Зараз стала ўжо ўсё мажлівым у лабірынце серпантынаў музычных — нават тое, што ў віяліне фантан вырастае абрысам дзявочым.О, Уланава, Уланава, Уланава, узнесеная на крылах музычных, абстраляная паласой пражэктара, няўлоўная, вывівастая, гнуткая,зрыфмаваная ў шклістым паркеце, пяшчотна ацененая пенай аблокаў — зорка срэбная, што працінае ў балецеадчаем подбегаў і палётаў!О, Уланава, Уланава, Уланава — ля стоп тваіх валаны гермесавы,а ля плячэй вуаль парыванняў,што твой профіль пастэллю прысмерку значаць.Трэба доўга чакаць імгнення,каб выразна ўбачыць твой твар: мудрую ўсмешку, што праз мукі ішла ў творчы акт.
ФРАГМЕНТ
...На рынку гандляры з тварам апосталаўпрадаюць чортава зелле карыцу і глогз крывой вулкі сухія званкі ксілафонаўбрук музычны гучыць ад ногузносіцца горб вулкі і сплывае спакойнау адмеранай сонцам пашчы замкавай брамылета спякота горыч і паўдзёні ты спявак у чорную апанчу ўбраныскрып жураўля і звон бляшаных конаваксмех дзяўчыны срабрыць ваду ўсхваляванатут крычаць далёкія ў тлустым пыле дарогішто вядуць у свет пусты неспазнаны тут цень звільгатнелы пад дахам заезнага дому і дрэў старыя кароны атрасуць табе ветру акраўкітут засні калі збудзішся вачыма падвоіш зорышто запоўнілі дзень срэбрам зялёным раптамраспагодзь чало глянь да цябе хінуцца забойцытабе давяраюць каты і разбойнікі ахвочатабе верыць паэт з палкім сэрцам усе ўсе каму зямля плюе ў вочыуночы месячык прагоніць зморувызваліць песню заклятую каб на струнах бліскалабледна-зялёныя расшумяцца і ноч і мораі вочы нейчыя будуць блізка дужа блізкапесня забойцам пяе пра волюпесні болей песні болей
ПЕСНЯ
Палазамі праз спегпа-пад коньмі млечная параза намі фіялетавых строчак бега пры мне любая і гітара прытуліся мацней драпежней за язду саладзей каханнене губляй вочы ў пустэльні снежнай тут мне кожная зорка глянебуду за свет дужэйбуду за свет багацей па свет мільёны зорак глядзяцьтут на мяне глянь пільнейвечнасць за вясну менеймаладосць за жыццё болейкалі цотнай струны памкненнена гітарным эліпсе ные болемшто ж так браце забойца плачаш плачашвырві чало з ачмурэння далоняўведаю зараз жыццё сабачаешто свет хвошча нас цкуе і гоніцьноч і віхор прыляцелі добрыяўстань пойдзем блукаць пакрыёманастаў каўнер і шапку нáбакрушым на ўлоў незнаёмы