Дзед меў крылкі і катрынку конную —Зарабляў — развозіў кіламетры хітрыя.Бабка мела паркалёвую сукню шыкоўнуюI начамі шыдэлкам вязала світэры.У нядзелю, калі званы званілі ўсмак,Бабка вымоджвала булкі і какао.А дзед, адмыслова ўбраны ў фрак,«Но, но, но!» — гукаў ласкава.Паснедаўшы, баяліся ў касцёл спазніцца —Ды ведаеце: падагра, апакаліпсіс і апаплексія —Дзед на кавёлах, бабка на спіцах:Ішлося ім неяк праз сілу.Заўсёды вярталіся з паловы дарогі дадому (Другую палову на зіму хавалі не без прычыны).I раз — уявіце сабе на момант —Дзядулька спаткаў... дзяўчыну!Вусны мела чырвоныя, плечы сонцам пазалочаныя, Валасы — проста вецер, што над галавой заплакаў,—Вочы як Афрыка: спёкла-распаленыя, пустэльна-чорныя,I сцёгны, што калыхаліся мерна і мякка...Ах! Неба — глыба блакіту — рухнула пад ногі,I сонца — граната ручная — вясёлкай пырснула ў вочы —А крылцы, два ветразі, вецер, хапаючы да знямогі,Неслі Дзеда хартамі па слядах дзявочых.Пёр! Быў гэта ні марш, ні бег, ні хада,Толькі танец семнаццаці год у цвеце,Толькі плыўны парыў адбівала вада,Проста кажучы: нешта незвычаннае ў свеце.Улёг Дзед за дзяўчынай — заняло ажно дых бегуну! —Ссушаных кіламетраў кінуў за плечы ці мала,А катрынка конная мелодыі са сну Па зямлі, па вадзе, па небе снавала —Дзед — Бабка: адлегласць Амерыка — Гдыня,Памножаная на буру, імглу, нуду і памрокі —А адлегласць Дзед — дзяўчына На пяць, на чатыры, на тры, два крокі!О сэрца, што за прутамі рэбраў дрыжыць як птах,О дыханне, што лашчыць, о запал, што палам вые.І о... на жаль — сямідзесяці гадоў жах!I о... на жаль — валасы сівыя!Дзяўчына прыстоіла: залп чорных вачэй без жалю!Паранены рукі раскінуў — аж іскры з вачэй — А дзяўчына ўпала яму на грудзі, як мальва...«Мацней прытуляй, цалуй гарачэй!»Дык гэта ж дзень белы, дык гэта ж мястэчка! ...Водзван плыве ад ветру,Вітаючы песеньку, што танцуе над рэчкай:«Вырасла ў полі белая кветка...»Сон — не сон? Байка пакропленая? Успамін позні?(Валасы... пэўна, вецер, што над галавой заплакаў...)Ліхаманка трапічная ад афрыканскага позірку?Свет напачатку? Зноў жыццё да смаку?З-пад цяжару пяцідзесяці гадоў светла Мелодыя маладосць выграбала —«Вырасла ў полі белая кветка...»Ой, грала катрынка, грала!I дзяўчына прызналася ўрэшце яму са слязамі ў вачах:«Я твая адзіная, ад пачатку свету царую.Маю сукню з чорнага паркалю́. Па начахВяжу шыдэлкам світэры, вышываю іх і цырую.Шмат гадоў я хавала ў кубел безупынкуДа касцёла палову дарогі на потым, употай,Аж перамаглі ўспаміны пра маладую дзяўчынку У нядзелю, якая дрыжала зелянінай і пазалотай —I ў схоўню палезла. А дрыжала рука невыносна,Калі дарогу няздзейсненую і дрымотны час Тут, на грудзях, пад блузкай хавала зайздросна, Каб сваю маладосць перажыць яшчэ раз.Далей ужо ведаеш: мы мелі палову дарогі —Ты павярнуў — а ўва мне быццам кветка распусцілася зноў!Маладосць крыніцай прабілася, мяне панеслі ногіУ кіламетры, назбіраныя за пяцьдзесят гадоў...Два і два — чатыры, шэсць і шэсць — і дванаццаць ёсць —Беглі гадзіны, памножаныя на кіламетры звітыя,А з кожным здабыткам гасне бабчына маладосць — Дзеда цягне катрынка — а Бабулю світэры.Забыліся пра пацалункі, абдымкі, слёз узбліскі(Вечар мачаў хадулі брудныя ў сажалцы шэрай).Цяжкі зварот да дому — і дарога не блізкая —Ногі іхнія грузлі ў пяску і валакліся ў траве сшэрхлай.Былі ўжо амаль на палове дарогі,Калі ўпаў на галовы ім птах начны, як жар,— I — ад старасці, пакуты, трывогіДзеда і Бабу... хапіў удар!Далей лягчэйшай была задача,Бо, як ведаеце, меў крылцы Дзед,Бабка (напачатку было зазначана)Шыдэлкі мела, на якіх магла пнуцца ў свет.У амурчыкаў ператварыліся ўдваіх спакваля,Адна з шыдэлкамі, другі меў крылцы нянаскія —Кірунак: неба, ну і voilá!Дзве дзюркі ў носе, і скончана казка.Хоць... Хіба я ведаю? Бо аднак... мела і вусны чырвоныяI валасы, проста вецер, што заплакаў над галавою...I вочы, што цешаць і несуцешна-шалёныя...I сцёгны, і плечы, сонцам пазалачоныя...Ну і... дзе... дзед павярнуў з паловы дарогі на неба!Можа, таму — а можа, ў гонар нядзелькі,У сувязі з чым адмяняць мне трэбаАдну з дзюрак у носе.Круцелькі... пяцелькі...