Выспа пяску,Сапхпутая хваляю ў росны луг,Капытоў негатывы зафіксавала.Бярозы, што цені свае пасуць.Спіхваюць яе з адхону Да вадапою.КоньЦалуе пысу сваю Праз шкло вады I глядзіць са дна азярыны На стэп небакраю,На бледна-срэбраную падкову,Якую ў галоне згубіў Пегас.Крывавае вока сонца,Узгоркам прымружанае,Падглядвае голых дзяўчат,Што ўваходзяць у плаўкае золата,У цішу вады,У маўчанне аеру.А яЗ вокан высокіх гляджу На ўсход гарадскіх неонаў — Можа, сныПавядуць мяне да вадапою,Каб смагу спатоліць мог Трывожным золатам.