У салоне, у змрок адчыненым,з крылом фартэпіяна,выплывае акно аблачынкайу спеўным горадзе Тагліяна...Упёршыся ў поручань крэсла, гляджу ў твае пальцы ўпартаі чую — у грудзях закіпае крык: torte, forte, forte!О людзі, о добрыя людзі, разнасцежце вокны шырока, хай у кожнай маленькай вулцы булькочуць песні ў рыштоках.Хай хлынуць вясёлкі мелодыі берагамі вулак, да рынку, хай з вокан лятуць на галовы музычныя пырскі тынку.Хай пяцілісцёва далоньмі гарадскія ўдараць каштаны ў сукаватую клавіятуру, у штыкеты, бы ў фартэпіяна.Хай вырасце звон з тратуараў,хай звоняць з бетону пліты з-пад ног пахаджан вясёлых фантанна і самавіта.Няхай узрываюцца рамы,хай валяцца сцены нанаў,хай лесвіц лятуць staccato,дзе граюць фартэпіяна.Хай блытаюцца і пеняцца, плывуць цераз верх нараканнем, ірвуцца ў завулках мелодыі, працятыя бэзам, змярканнем.Хай адпачне мелодыяй блакіт, над горадам распластаны,ў горадзе спеўпым Тагліянапа сёмым небе ў Тагліяна.Б’юць, б’юць як у звоны ў горадзе спеўным Тагліяна тысячы і мільёны касмічных фартэпіяна...Тут перад скверыкам рынкапа ратушных белых прыступках самотны сяджу — і чую: свет маё сэрца прастукаў,а вочы ўслуханы ў помнік:у рапсодыю масянжовую бургамістра —пераношу ў згаслае неба,дзе першая зорка бліскае.Чакаю накцюрн Фрыдэрыка,гонт маладога поўніка —Бургамістр! Сон наплывае — ссунься з цокаля помніка.Як на клавішы, на прыступкімасянжовыя пакладзі далоні — ноч, поўнік, Шапэн і ціша сон звонкі ўціснуць у скроні!Заснём у дзівосным Тагліяна,ў каменныя ўтулімся пліты!Ты ажыўлены зноў мелодыяй, а я мелодыяй зноў забіты.