нарадзілася ўчорана золкуна семнаццатым годзеўсёведная ў бляску ўся і ў ясноце нарадзілася ўчорана золку ускормленаяплодам з біблейскага дрэва універсальнаячатырохвымернаяатамная еваведаю ўсё беспамылковаканчатковабясспрэчнапрасветленай свядомасцюахопліваю хвілю і вечнасцьпрасвятляю наскрозьлюдскія мыльныя пузыры з балотнага ўзварувыкрываю толькі злосцьпыхуі крывадушнасцьнад пергаментам кожнагатваруі восьадхіляюся я ад завадзітонкаю рыскаюна марскім прасторы падбіваю вёсламі ластаўчыны маршрутыгнеўнаяна вольным морыя найдалейшаяя найглыбейшаянеспасцігальнай сілы маладосцьпадары мне крылыза мной незмаўкальная цёмная смутная заблытаная і бруднаярэчаіснасць да зямлі прыпісанаяпрыцягненнембезгарызантальнаябяскрылаязамшэлая куча каменняз адкрытага мора азіраюсякаб адштурхнуцца вачаміяк вёсламіад далёкае сушы ліхой памяці восьмой вузенькі тварык у пясчанага берагана вуснахстаіць непарушнахоць плыве морахоць адплывае душа....................ты хто не мае ўладыда неіснавання заклікацьцяперашнія і мінулыя расчараванні дай скаштаваць мненеатручаны плодз дрэва пакорыіз дрэва кахання
ТАЯМНІЦА
З ілба непаслушную пасму адкіну —і затрапечацца сэрца ў зняменні.Пабудзь,пачакайяшчэ хоць хвіліну, яшчэ хоць адно імгненне.Школьны званок нас аберагае, ведае — часу мала.Ці гэта пачулася мне: «Дарагая!» —ці гэта сама я сказала?I ты на паўслове замоўкі сумеўся,зламаўшы ў трывозе бровы.Званок! — а мая таямніцаўва мне ўсячаканнемтрапечановымі светлым ветразем выплываеу акіян неабдымны, бясконцы.Я гэтак шчасце сваё схаваю:ніхто не пабачыць —ні неба,ні сонца,ні нават той,якога стварылаз думак,з пачуццяў,з трывогі чаканняі падняла на магутных крылахда запаветных вышынь кахання,не здагадаецца,не папытае — каго кахаю.
ВОГНІШЧА
Толькі кволы агеньчык перада мною, толькі люстра рачное, начное ды маўчанне — найлепшая наша размовабез ніводнага гуку,ніводнага слова.Не чапае нас вецер, мы самі яго не чапаем,не спалохаем рэха — няхай спачывае.Спіць адвечная пушча, спяць прырэчныя дрэвы, салаўіны алешнікстаміўся ад спеваў.Толькі мы на ўзбярэжку незабыўнай парою,твая ціхая ўсмешкаі дагэтуль са мною.Наш агеньчык гарыць, і стракоча запознены конік,а на вёсцы не спіць закаханы гармонік.