Вы панове, пазіраеце далёка,Ў блеску сонца з вялізарных плеч народных,Але сьвятло крые шмат чаго ад вока:—Днём не бачыце Вы зорак пуцеводных.Загляніце же, будзь ласка, Вы у студню:Ўжо даўно яна счарнела і згнівае,Але дно яе і ў ночы і ў палуднюУ вадзе люстранай зоры адбівае.К тым, каго жыцьцё заціснуло глыбокаЎніз, у норы падзямельные пад Вамі,Вы, панове, хоць і бачыце далёка,3агляніце ў душы-студні са сьлезамі. * * *Мы доўга плылі ў бурным моры,І ўраз — жаданная земля!Вы пэўны пуць казалі зоры,Зарука ў тым, — трэск карабля,Што сеў на скалы ў змрочным моры.Прывет жаданная земля!І безтрывожна бачуць зоры,Як тонуць людзі с карабля. * * *Была калісь пара: гучэла завірухаІ замела маей мінуўшчыны сьляды.Усціхла ўжо яна... Плывуць у даль гады,А ўсё ня бьюцца скрыдлы духа: Куды цяпер ісці? Куды?Ў душы гарыць агонь нуды, — пануры, чорныЦі мне крыніцай сьлёз сваіх яго заліцьІ плугам цяжкаго мучэньня сэрцэ ўзрыць?—Мо ўзойдуць там надзеі зёрны!.. Куды-ж ісці і што рабіць?МНЕ СЬНІЛОСЯ.Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся,Падыймаўся да сонца, што дае нам цяпло:Але толькі чым болей да яго набліжаўся,Тым усё халадней мне і маркотней было.Заскрыпеў сьнег сыпучы пад маімі нагамі,І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй.І пануры, прыстаўшы ўніз пайшоў я сьнегамі,Сонцэ там хоць і далей, але грэе цяплей! * * *Шмат у нашым жыцьці ёсьць дарог,А вядуць яны ўсе да магілы.І без ясных надзей, без трывог,Загубіўшы апошніе сілыМы сайдзёмся, спаткаемся тамІ спытаем сябе: для чаго мыПа далёкіх і розных пуцяхАдзінока йшлі ў край невядомы?І чаму пасьпешаліся так,Папружаючы ўсе свае сілы,Калі ціха лаўзушчы чэрвякЎсё ж дагнаў нас ля самай магілы?Нізка вершоў "Старая Спадчына"Мы зерва древніе лелеемъ
Мы урожай столетій жнемъ,
В. Брюсобъ.
ПЭНТАМЭТРЫ.Чыстые сьлёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,Але, упаушы у пыл, брудам зрабіліся там. * * *Хіліцца к вечэру дзень і даўжэйшымі робяцца цені;3 болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты. * * *3 нізкаго берэгу дно акіяна вачам не даступна, —Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.Але ўзбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, —Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.НЕПАГОДАЮ МАЕВАЙ.Падаюць вішняў цьвяты і разносіцых вецер халодны;Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты.Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны, —Некчаму болі вам жыць. Плачце. галіны, лісты!СОННЭТ.(Ахвярую А. Погодіну).Un sonnet defaut vaut seul un long poeme.
Boiteau.