Читаем Вянок полностью

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,Над хвалямі сінеючаго НілаЎжо колькі тысяч год стаіць магіла:Ў гаршчку насеньня жменю там знайшлі.Хоць зернейкі засохшымі былі,Усё-ж такі жыцьцёвая іх сілаЗбудзілася і буйна ўскаласілаПарой вясеньняй збожжэ на ральлі.Вось сымвол твой, забыты краю родны!Зварушэны нарэшці дух народны,Я верую, бязплодна не засьне,А ўцерад рынецца, маўляў крыніца,    Каторая магутна, гучна мкне,        Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.СОННЭТ.

Ne ris point du sonnet, o eritique moquer.

C. Bob

На цёмнай гладзі сонных луж балота,За сьнег нябёснай вышыні бялей,Кругом паўсталі чашэчкі лілейМіж пачарнеўшых корэньнёў чарота.Ўкруг плесьня, бруд, — разводзіць гніль сьпякота,А краскі ўсё-ж ня робяцца гразьнейХоць там плыве парою сьлізкі зьмейІ ржаўчына ляжыць, як пазалота.Цяпер давольна топкае багноГніль сотні год збіраючы, яноСмуроднай жыжкаю узгадавалаЦьвятоў расістых чыстую красу.Маліся ж, каб з літоўнасьці стрымалаТут смерць сваю нязвонкую касу.ТРЫОЛЕТ.

Красавецъ юный тріолетъ.

К. Фофановъ.

Як птушка ў гібкіх трасьніках,Стралою думка мільганула,І ўраз жэ знікла, патанула,Як птушка ў гібкіх трасьніках.Ды ўсё-ж душа яе пачулаІ ўжо пяе ў такіх славах:"Як птушка ў гібкіх трасьніках,Стралою думка мільгнула".ТРЫОЛЕТ.Калісь глядзеў на сонцэ я,Мне сонцэ асьляпіло вочы.Ды што мне цемень вечнай ночы.Калісь глядзеў на сонцэ я.Ніхай усе з мяне рагочуцьАдповедзь вось для іх мая:Калісь глядзеў на сонцэ я,Мне сонцэ асьляпіло вочы.РОНДО.Узор прыгожы пекных зорГарыць у цемні небасхіла:Вада балот, стаўкоў, азёрЯго ў глыбі сваей адбіла.І гымн сьпевае жабоў хорКрасе, каторую з'явілаГразь луж; напоўніць мгла прастор,І ўстане з іх гарачы міла Узор.І сонцэ дальш, клянуць, што скрылоЛуж зоры днём. І чуе бор,        І чуе поле крэхат хілы,            Ды жаб ня ўчуць вышэй ад гор       Там, дзе чыясь рука зрабіла         Узор.ОКТАВА.Як моцны рэактыў каторы выклікаеМіж строк ліста, маўляў нябошчыкоў з магіл,Рад раньш нявідных слоў — так цемень заліваеЗялёны, бытцым лёд, халодны небасхіл,І праз імглу яго патроху праступаеМаленькіх, мілых зор дрыжашчы, срэбны пыл.Здароў, радзімые! Мацней, ясьней гарыцеІ сэрцу аб красе прыроды гаварыце!ТЭРЦІНЫ.Ёсьць чары ў забытым, старадаўным;Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць,Пажыць мінулым — гэткім мудрым, слаўным, —Быцьцё дзядоў у смутку ўспамянуць.Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,Каб хоць душой у прошлым патануць.І вось звярнуўся я к рондо, соннэтам,І бліснуў ярка верш пануры мой:Як месяц зіхаціць адбітым сьветамТак вершы з'яюць даўніх форм красой!ГРАМАДА ЗОРАК "КАРОНА".
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики