Читаем Вянок полностью

Хвалююць сэрцэ нам дзявочые пастаціІ душы мацярэй нас могуць чараваці;Вышэйшая краса — ў іх зьлітнасьці жывой!Артысты-маляры схіляліся прад ёйЖадаючы зьявіць цераз свае халсьціныПачуцьця мацеры у обліку дзяўчыны,Красы тэй сымвалам, Маць-Дзева, стала Ты —І глянулі Твае с пад пензэляў чэрты.С таёмным трэпетам на іх я пазіраю,А сэрцэ ўсё імкне да бацькоўскаго краю.Мінулае сваё прыпамінаю я!Між цёмных абразкоў прайшоўшаго жыцьцяШукаю сквапна штось трывожнаю душоюІ здарэньне адно ўстае перадамною. * * *Калісьці летняю рабочаю паройПраз вёску я ішоў. Панураю чаргой3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хатыСтаялі — шэрые, струхлеўшые; як латыВіднеліся у сьценах сьляііые вокны іхІ аж чарнелася салома стрэх гнілых.Ўсё руйнавалося, старэло, адміралоІ мала што вакол хоць трохі аздаблялоВясковую нуду; мак яркіе цьвяткіРожнакалёрные, як тые матылькі,У градах высыпаў і цешыў імі душу,Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу,Крывую, старую, вось толькі і ўсяго.І да таго ж з людзей ня відна нікаго,—Яны на полі ўсё; не мелканець спадніца,Ня пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца,Ня ўгледзіш белую магерку мужыка,Ў паветры не памкне іржаньне жэрэбкаІ песьня сумная не паліецца звонка...Што ж дзіўнаго, калі, раптоўна крык дзяцёнкаПачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах!Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагахЁн, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкіДа нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі.І вось, дабраўшыся, у падолак разам з ейС трывожным голасам уткнуўся ён хутчэйІ як схіляецца ад ветра верх бярозкі,Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і сьлёзкіСьціраючы яму, штось пачала казаць,Каб заспакоіць плач — зусім, як бытцым маць.І саліваліся ў жывы абраз ядыныТой выгляд мацяры ды з облікам дзяўчыны —Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна,Здавалося, была аж да краёў цаўнаЯкойсь шырокаю, радзімаю красою, —I, помню, я на міг пахарашэў душою.А можэ не краса была ў дзяўчынцы той, —Дзяўчынцы ўпэдканай, і хілай, і худой, —А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікіСтараўся выявіць праз Маці Божай лікі. * * *Страніца лепшая ў штодзённіку жыцьця!Зноў с ціхай радасьцю цябе чытаю я.Хай шмат чаго с тых гадоў крыніца змылаУ памяці маёй, хай той дзяўчынкі мілайЎжо облік губіцца у цёмнай глыбіне, —Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне.Вэроніка.(Вершаванае апаведаньне).

“E un pensier del mio capo”

(Яна – выдумка маёй галавы)

(Джіованьні).

Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики