Читаем Вянок полностью

Вянок

Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. Нарадзіўшыся ў Менску 10 сьнежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 году Максім Багдановіч на шостым месяцы жыцьця пераехаў у 1892 г. зь сям'ёю ў Горадзень, каб на шостым годзе жыцьця пераехаць у 1896 г. з бацькамі на сталае жыцьцё ў Расею.

Максим Адамович Богданович

Поэзия18+

МАКСІМ БОГДАНОВІЧ.

ВЯНОК

кніжка выбраных вершоў.

ВІЛЬНЯ, ДРУКАРНЯ МАРЦІНА КУТЫ.

1913.

ВЯНОК НА МАГІЛУ

С. А. ПОЛУЯНУ

(† 8 КРАСАВІКА 1910 Г.)

Вы, хто любіце натрапіць

Між страніц старых, пажоўклых

Кнігі, ўжо даўно забытай,

Блеклы, высахшы лісток, —

Праглядзіце гэты томік:

Засушыў я на паперы

Краскі, сьвежые калісьці,

Думак шчырых і чуцьця.

МАЛЮНКІ І СЬПЕВЫ.Этотъ листокъ, что изсохъ и свалился,Золотомъ вечным горитъ въ песнопеньи.А Фетъ.Нізка вершоў "У зачарованым царстві".O voi, ch’avete gl’intelletti saniMirate la dottrina, che s’ascondeSotto’l velame degli versi strain.Dante. Inf. IX. * * *Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясунПачынае няголасна граць:Пад рукамі яго, разважаючы сум.Бытцым тысячы, крэпка нацягнутых, струн,Тонкаствольные сосны звіняць.І ці трэба казаць, чаму сціхла рэка,Не шасьцяць у палёх каласыІ аб чым шэпаціць галасок вецеркаШто зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:Кроплі сьлёз, ці халоднай расы?1910.ВОЗЕРА.Стаяў калісь тут бор старыІ жыў Лясун у тым бары.Зрубалі бор. — лясун загінуў.Во сьлед яго ад тэй пары:Сваё люстэрка ён пакінуў.Маўляў у іншы сьвет вакноЛяжыць, спакойнае, яно,Жыцьцё сабою адбіваеІ ўсё, што згінуло даўно,У цёмнай глыбіні хавае.НАД ВОЗЕРАМ.Сонцэ ціха скацілося з горкі;Месяц белы заплаканы сьвеціць,Агледае бахматые зоркі,Цягне з возера срэбные сеці.У іх русалкі заблуталі косы, —Рвуць і блутаюць срэбрные ніціНоч плыве над зямлёй, сее росы,Ноч шапочэ русалкам: "засьніце"...ВАДЗЯНІК.Сівавусы. згорблены, я залег між цінай,І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі.Твар травой аблутана, бытцым павучынай,Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока,Ды лаза зялёная жаліода-шуміць,Хвалі ціха коцяода і бягуць далёка, —І усё навокала сном адвечным сьпіць.ЗЬМЯІНЫ ЦАР.У цёмным небі—хараводыСіневатых зорак,У цёмным небі сьвеціць месяцЗалатым сярпом...,Мы ўжо выйшлі с цесных, душныхПадзямельных норак,На зімовы цёпды вырайЦягнемся-паўзём.У полі, у лесі нам усюдыПраляглі дарожкі!Устужкай рушымся між пушчы,На сам перад — я.Зіхацяць маей кароныЗалатые рожкі,Цёмным блескам адліваеУся луска мая.Нам ня трэба ні ад чогаНоччу абароны, —А спаткаем чэлавека,Порт разсьцеле ён:Залаты ражок ямуЯ ураню с кароны,І праз белу палатнінуДальш мы папаўзём.БУРА.Панурая, вялізная жывёлаПа шыры неба ў даль марудна праплывае.Усё сціхла. Але вось паветрэ разсекаеАгністы меч і зіхаціць вясёла.Ударыў ён—і грукат пракаціўся;Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць.І у ніз халодные бічы крыві сьцекаюць,А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.*  *  *
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики