Краю мой родны! Як выкляты Вогам —Столькі ты зносіш нядолі.Хмары, балоты... Над збожэм убогімВецер гуляе на волі.Поруч раскідалісь родные вёскі.Жалям сцікаюцца грудзі! —Бедные хаткі, таполі, бярозкі,Ўсюды панурые людзі...Шмат што зрабілі іх чорные рукі,Вынясьлі моцные сьпіны;Шмат іх прымусілі выцярпець мукіПушчы, разлогі, нізіны.Кінь толькі вокам да гэтаго люду —Сцісьнецца сэрце ад болю:Столькі пабачыш ты гора усюды,Столькі нуды без патолі.Песьня цяе, як удовіна сына,Янку, каханьне згубіло:Там дзе панура схілілась каліна,Беднаго хлопца магіла.Ў гутарках-казках аб шчасьці, аб згодзеСэрцэ навін не пачуе.Сціснуло горэ дыханьне ў народзе,Горэ усюды пануе.Хваляй шырокай разлілось, як морэ,Родны наш край затапіло...Брацьця! Ці зможэм грамадзкае горэ?!Брацьця! Ці хване нам сілы?! * * *Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным поліКаля огнішча лёг і сціхнуў у паўсьне.Агонь усё слабеў... урэшці знік паволі...І ўраз зрабілося вясёла неяк мне!..Хай, шэры попел, ты агнішчэ ўсё сабоюЎ нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць,—Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю,Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць...Хай чэрэда гадзін панурьіХу нудных, шэрых,Як попел, на душу мне клалася ўвесь час,Хаваючы сабой агонь гарачы веры, —Хай не відаць яго... а ўсё-ж ткі ён не згас! * * *Кінь вечны плач свой абстаронцы!Ня ужо жэ цёмнай ноччу тьтНе бачыш, што глядзіцца сонцэЎ люстэрка—месяц залаты?Не згасла сонцэ! Сонцэ гляне,Усіх падыйме ада сна.Ен, гэты дзень, ешчэ настане,—І ачунее старана!Я пад яе зімовай маскай, —Пад сьнегам,—бачу твар вясны,І вее верш мой дзіўнай казкай,І ясны ён, як зорак сны. * * *Зрэзаюць галіны таполі адну за адной...Без скаргі яны на зямлю чэрадою лажацца,Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вяснойМагло бы хутчэй развівацца.Таварышы-брацьця! Калі наша родзіна-мацьЎ змаганьні з нядоляй патраціць апошніе сілы, —Ці хваце нам духу ў час гэты жыцьцё ёй атдаць,Без скаргі ляечы ў магілы?! * * *Рушымся, брацьця, хутчэйЎ бой з жыцьцём пакідаючы жах;Крыкі пулслівых людзейНе стрымаюць хай бітвы размах...Проці цячэньня вадыЗможэ толькі жывое паплыць,Хвалі-ж рэкі заўсягдыТое цягнуць, што скончыло жыць. * * *