Читаем Вянок полностью

Бледны, хілы ўсё-ж люблю яТвой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон!Ён у жылах кроў хвалюе,Ў ім жыцьцё струёю плешчэ, вее хмелем ён.Верш такі, — як дар прыроды —Вінаграднае, густое, цёмнае віно:Дні ідуць, праходзяць годы, —Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно. * * *

…passe sans laisser meme

Son ombre sur le mur

V. Hugo

Жывеш ня вечна, чэлавек, —Перажыві-ж у момэнт век!Каб хвалювалося жыцьцё,Каб болып разгону ў ім было,Каб цераз край душы чуцьцёНе раз, не два пайшло!Жыві і цэльнасьці шукай,Аб шыраце духоўнай дбай.І ў напружэньні паўнатыСвайго шырокаго жыцьцяБяз болю, ціха зойдзеш тыЎ краіну забыцьця. * * *Мудрай прамовыМёд залацісты,Поўные сотыМне да спадобы;Але ня менейСэрцу панадныМёд сваім хмелемСьветлым і тонкім.* * *Дзе вы, лясоў, палёў цьвяты?Бас холад загубіў!Чаму-ж ён срэбные цьвятыНа гэтым шкле ўзрасьціў?Ім, бледным, мёртвым не збудзіцьБылога пачуцьця,Як не змагу яго збудзіцьХалодным вершам я. * * *Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцыУнадзе пясчынка хоць адна,—Жомчугом патроху робіцца яна!Калі ў дух мой западзе і заварушыцца, —-Там кавалак грубаго жыцьця, —Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцьця!* * *Сьвеча бліскучая зіяе,Каб разступілася імгла;Ў яе агню—краса жывая, —Яна прыгожа і сьветла.Ў блізі матыль дрыжыць ад болюПрываблены з імглы агнём,Ён рынуўся туды бяз воліІ сьмерць сваю спаткау у ём.Сьвеча гарыць. 3 яе ліеццаЗа кропляй кропля як раса,А матылёк ужо ня бьецца:Табе ахвяра ён, краса!ПЕСЬНЯРУ.Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзейСэрцы цьвёрдые бытцым с каменьня.Разабьецца аб іх слабы верш заўсягдыНе збудзіўшы сьвятога сумленьня.Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш,Абрабіць яго трэба с цярпеньнем.Як ударыш ты ім, — ён як звон зазьвініць,Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.Нізка вершоў "Вольные думы"

Meine Bitterkeit kömmt nur aus den Galläpfeln

meiner Dinte, und wenn Gift in mir ist,

so ist es doch nur Gegenift.

Heine.

ЎСТУП.Я думы, ня скутые путамі,Тут перэд вамі вываджу,А проці ганеньня кажу:Хваробы лечуць і атрутамі.ГУТАРКА С ПАНЕНКАМІ."Пабачце! Ластоўка малаяДля птушэнят гняздо зрабіла,І клапатліва ўкруг летае, —Аж лаглядзець прыемна-міла!""Вельмішаноўные паненкі!Тут ёсць напэўна трохі цуду.Ў гняздзечку міленькім і сьценкі,І дно яна зляпіла з бруду". * * *Вы кажэце мне, што душа у паэта,Калі спараджае ён дзіўные вершы,Нябесным агнём абагрэта,І ў час той між люда ён — першы...Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове;Душа мая, пэўна, шчасьлівай была бы,Калі-б я ня ведаў, панове,Што пекна сьпеваюць і жабы. * * *
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики