Читаем Вянок полностью

Нашых дзедоў душылі абшары лясоў,Не давалі ім жыці праўдзівым жыцьцём,І яны тые пушчы звадзілі агнём,Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў.І пылалі па нашаму краю лясы,Покуль сонцэ здалело ўсё ў ім асьвяціць;І сьвятлей і прасторней тады стала жыць,А на попелі буйна ўзрасьлі каласы.3 гэтых дзедоў суворых прыклад нам бы ўзяць, —Не хіліцца з бяды, не пужацца агня,Бо мы толькі тады дачэкаемо дня,Калі нас не здалее змаганьне злякаць. * * *Ўстань, навальніца, мкні нанова,Ўзвый вецер з ёю за адно!У віхру уляціць палова,Пакіне чыстае зярно.Удар, цыклон, удар на морэ,Цалуй яго у глухое дно,Ўсыілясьні ваду — і пэрлаў горыНа берэг выкіне яно. * * *Не блішчыць у час змерканьня і ў глыбокай цемні ночы Дыямант каштоўны,Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы Блеск яго цудоўны.Бо калі на гэты камень упадзець праменьня сонца, Ураз ён блісьне дзіунаІ вясёлкавые іскры разсыпаць пачне бязконца Ярка, пераліўна.Так здаецца у змроку ночы цёмным і народ мой родны, Бедны і нешчасны;Але, як устане сонцэ, ўраз прачнецца дух народны, І засьвеціць ясна! * * *Напілося сонцэ са крыніц сцюдзёных,Усьцягнуло у вышу з іх ваду як пар;І ўзляцеўшы шпарка па праменьнях тонкіхПар зрабіўся сьлічнай чэрадою хмар.Удаль яны памкнулі і лятуць пад іміНівы ды балоты, поле, бор, лука.Але што там блішчэ? Ці ня ты, сястрыца,Ці ня ты ліешся срэбная рэка.Загрымелі ў хмарах гулка прывітаньняІ далёка буйны вецер іх разнёс.Рынуліся хмары да рэкі радзімайІ зьліліся з ёю ліўнем кропель-сьлёз.* * *Ой, чаму я стаў паэтамЎ нашай беднай старане?Грудзі ныюць, цела вяне,А спачыць ня можна мне:Думкі з розуму ліюцца,Пачуцьцё з душы бяжыць...Мо за імі кроў палынеІ тады ўжо досі жыць! * * *Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, —І толькі на цябе надзея, Край родны мой!У родным краю ёсць крыніца Жывой вады.Там толькі я змагу пазбыцца Сваей нуды.Калі-ж у ім умру—загіну,— Не жалюсь я!Ня будзеш цяжкая ты сыну Свайму, земля.Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Там пад зямлёй,Найдуць мае слабые грудзі Сабе спакой. * * *Калі зваліў дужы Гэркал у пыл Антэя,Як вецер валіць поўны калос да ральлі,—Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гэя,І вось, цьвярды як дуб, ешчэ чым перш сільнееЁн напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі.Паломаны жыцьцём, чэкаючы магілы,Радзімая земля, прынікнуў я к табе,І бодрасць ты ўліла ў слабеючые жыльт,Зварушыла маей душы дрэмаўшай сілы,І мейсца ў ёй с тых пор віма ўжо больш жальбе. * * *
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики