Читаем Фаўст полностью

Чужынец! З гэтым дзіўным пастулатамЗдаешся ты жывым вар’ятам.Аднак твой довад не пабіты.Якраз сягоння я ў візітыДа Манта{183} выбраўся; аднаСамоту ў модлах скрашвае янаІ Эскулапа просіць памагчыДаць розум лекарам, бо ўсе ўрачыНічым не лепшыя за канавалаў.Я ўпэўнены, што мудрая СівілаТабе б якое зелле прыпісала,Мазгі паправіла б, карэннем падкурыла,Бо, як гляджу, з цябе ўжо толку мала.

Фаўст

Каб прыпадобніцца ад лекаў МантаДа подлага ханжы альбо педанта?

Хірон

Прымі парады, выцяжкі і мазь,Не ўпарціся. Прыехалі. Ну, злазь!

Фаўст

Скажы, куды мяне прывёз,Мінуўшы скалы, гоні, плёс?

Хірон

Алімп налева, а Пеней направа.З Эладай білася тут рымская дзяржава.{184}Тут бой кіпеў крывавы й люты —І рымлянін цара абуў у путы.Глядзі ўгару! Узнёсся ўладна тамУ ззянні месяца вячысты храм.

Манта (трызніць у храме)

Ша!..       Тупат ногКаля парога.У мой чартогШле лёс паўбога!

Хірон

Прывет, бабуся! Шанаванне!

Манта (ачуняўшы)

Дык гэта ты? Заходзь, мой пане!

Хірон

Ну, як твой храм, твае пенаты?

Манта

Стаіць. А ты ўсё гойсаеш па свеце,Як той малойчык нежанаты?

Хірон

Ат, кожны бо ў сваёй карэце!Ты любіш седала, цяпло і смецце,А я, бач, гойсаю па свеце.

Манта

Ды мой ужо мінуўся час.А гэта хто?

Хірон

                Любві экстаз,Паўночных мар і чараў ветрыЯго загналі ў нашы нетры.Алену хоча мець! Ад гэтых бабНяшчасны розумам аслаб;Дык ты ўжо ім заапякуйся,Пра зёлкі-траўкі патурбуйся.

Манта

Заходзь, гасцінна прыме Манта

Кентаўр тым часам імкліва пабег далей.

Такога хлопца-рызыканта,Што парушае строгія законыЦарыцы царства ценяў — Персефоны.Аднойчы ўжо я схібіла была,Калі ў Аід Арфея цемрай правяла.Дык ты ўжо не губляйся, як Арфей,—Наперад кроч! Ідзі смялей!

Яны апускаюцца ўглыб.

<p>Каля вытокаў Пенея, як раней</p>

Сірэны

Кінемся з гары ў Пеней,Шумна-бурна ўспенім хвалі,Песню песняю пахвалім,Каб было тут весялей.Нам жыцця няма без вод —Выплывайма на прасторыІ ў Эгейскім бурным моры —Пашукаем асалод.

Землетрасенне.

Паўстае за валам вал,Б’е з разгону ў грудзі скал —Дно дрыжыць, шалее вір,І дыміць гарачы жвір;Страх! Бяжым адгэтуль прэч!Да нябёс падняўся смерч,Чорны, грозны і вялізны —Пачаліся катаклізмы.Гэта месца — як заклята!Дык хутчэй плывём на свята,Да кіпучага прыбоюЗ шумнай, цёплаю вадою,Там, дзе ўзнята наша круча,Дзе два месяцы бліскучаЗ неба і з глыбінь прадонняЗзянне сеюць у сутонне.Хто разумны, той з ПенеяПаплыве на фэст Эгея.

Сейсмас{185}(бурчыць і варочаецца пад зямлёй)

Трохі плечы паднатужу,Горы й долы з месца зрушу,Паднацісну, паднапнуІ зямліцу ўскалыхну.

Сфінксы

Перейти на страницу:

Похожие книги