Читаем Фаўст полностью

Спрытна спяшайце,Месца займайце:Спорыцца праца —Сілы дадасца.Кузню будуем —Потым ваюем;Выкуем зброюЎ часе спакою!Трушчыце скалы —У іх металы.Рыйце, капайце,Ўсё даставайце.Гэй вы, драбнота! —Ёсць вам работа.Зносьце да кучыГолле і сучча,З сучча і голляБудзе вуголле.

Генералісімус

Стрэлы і лукіХутчэй у рукі!Чапліны крылыРэчку закрылі;Вір закруцілі,Ваду замуцілі!Славу памножым! —Пагібель цяпер ім.Чапліным пер’емШаломы ўпрыгожым.

Мурашкі і дактылі

Грабяць паны!З нашае сталіНам кайданыЯны скавалі!Прыйдзе наш час,Папомняць і нас!

Івікавы жураўлі{188}

Крык забойцаў, стогны птах,Лопат крылаў, енкі з плёсаў,Жудасць і смяротны жахДалятаюць да нябёсаў.Птушкі чаплі перабіты,Іх крывёю жвір заліты;Крыважэрныя зладзеі —Таўстапузыя пігмеіУвайшлі ў дзікунскі раж,Рвуць іх пер’е на плюмаж!О чароды журавоў!Кліча вас забітых кроў,—Дык збірайся ж, род крылаты,На адпомсту, на расплату!Не шкадуй, аддай сябеВекавечнай барацьбе!

(З крыкам разлятаюцца.)

Мефістофель (на раўніне)

Да ведзьмаў я на поўначы ахвочы,А тут нядобра мне — бяруць у пугі.О мілы Брокен! Твае ночыУ сто раз лепш чужых Вальпургій.Там Ільза з каменя глядзіць чароўна,На варце Генрых там, і СапуныНа Эленд скаляцца — усе яныСтаяць стагоддзямі, грунтоўна.А тут ідзеш, цікуеш спакваля,Каб пад табой не трэснула зямляАльбо гара якая ці скалаУбок з дарогі не звяла,Бо так пасля і ў чыстым поліЯ сфінксаў не знайду ніколі.Агні гараць! Іскрыцца дол,Лунаюць здані навакол.Вось гурт дзяўчат плывеІ да сябе прывабліва заве.Да іх! Дзе толькі асалоду ўбачу,Туды іду лавіць удачу.

Ламіі (вабячы Мефістофеля)

Бяжым, дзяўчаткі!Не без аглядкіСпяшайма прэч!Бо нам пацешна,Нам вельмі смешнаДурыць старэч!Такі рухавы,Хоць і кульгавы,—Прастуе ўслед!Ах, сэрцаед! —То спатыкнецца,То падвядзецца,І наўздагонШыбуе ён!

Мефістофель (апамятаўшыся)

Мужчын з часоў, як жыў Адам,Ачмурыць кожная мадам.Бо розуму як кот наплакаў —У закаханых небаракаў.І ведаю ж: інтэрас у кабет —Памада, пудра ды гарсэт,Аж часам не відаць з-пад тынку,Ці файную ўхапіў жанчынку.Ох, і набраўся з імі я марокі…А файная міргне, — пацягне ў скокі.

Ламіі (спыніўшыся)

Спыніўся, думае, не рады.Дамо яму яшчэ прынады.

Мефістофель (прастуючы да іх)

Смялей ідзі на абардаж,За кудлы дзеўку — і на борт.Які ж я, зрэшты, буду чорт:Без ведзьмы — траціць чорт кураж!

Ламіі (завабліва)

Не цурайцеся, дзяўчаты,Наш герой — нішто сабе,І напісана на лбе,Што яшчэ ён не пачаты.

Мефістофель

У прыцемках спакусніцы — што трэба,Нібыта дочкі бога Феба.

Эмпуза{189} (уварваўшыся)

А вось і я! Вясёлыя галузы,Ці ёсць у вас тут месца для Эмпузы?

Ламіі

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия