Як дрыжыць і як грукоча,Як глынуць усіх нас хоча,Як бушуе, як шалее,Як гарачым ветрам вее,Як нас кідае, хістае,Як трывога нарастае,Прыкра, цяжка, сэрца млее.Хай жа нават пекла згіне,А сфінкс месца не пакіне.Творца дзіўнага калоса,Дойлід слыннага ДэлосаВыспу высунуў з вады,Леду выбавіў з бяды.Гэта Сейсмас, ён гігант,—Моцны, быццам той Атлант —Жартам ён гару падкінеІ ў ваду яе абрыне,Ці старчма ў зямлю ўвапрэ,Разадзьме агонь у горне,Пераверне, перагорне,Перамеле, ператрэКварц, пясок, метал і гліну.То гару шпурне ў далінуІ адрэжа шлях да мора,То прывольную раўнінуЁн і ўздыбіць і распора —Пад зямлёю з ім не мерся,Мы ж — царуем тут, наверсе.
Сейсмас
Трызвоніць гэтак вам нягожа,Бо ўсім валодае Сейсмос —Ці на зямлі было б прыгожа,Каб я зямлю як след не трос?Бо ці задумаўся каторы,Як нагрувасціліся б горы,Калі б з глыбіняў я не ўзнёсІх у эфірны край нябёс?Хай Ноч засведчыць і Хаос,Як я, скідаючы тытанаў,І Пеліён-гару, і ОсуЗ падземных вызваліў кайданаў{186},Як дзень рабіў я паначы,Як падганяў уцёс да ўцёсу,Як іх шпурляў, нібы мячы.Калі ж стамілі ўрэшце бавы нас,—Мы дзве гары ўсцягнулі на Парнас.І там цяпер прыстанак АпалонаІ радасны прытулак муз.І Зеўсу я Алімп узнёс пад тронам —І сёння я ў вялікі землятрусСтварыў тут новых гор грамадыГасцям і жыхарам Элады.
Сфінксы
Уявіць уцёсы, горыМы б адвечнымі маглі,Каб не бачылі, як творыНа вачах растуць з зямлі.Шуміць ужо зялёны рай,Сям-там яшчэ скала трасецца —Усё разбурыцца няхай,А сфінксы не крануцца з месца.
Грыфы
Гляньце ў шчыліны, у лазы —Іскры золата ў граніце.Эй, мурашкі, не драміце,Папаўняйце вашы касы.
Хор мурашак
Там, дзе расколатаСкала ці глеба,Туды па золатаСпяшацца трэба.Дзе толькі шчыліна,Там і спажыва:Пясок ці жыліна —Збіраю жыва.Драбка апошнягаЯ не ўпускаю,З куточка кожнагаЗдабычу маю.З руплівай працаюЯ скрозь паспею:Дабро намацаю,Пясок адсею.
Грыфы
Нясіце скарб! Нясіце, каб —Ляжаў ён каля нашых лап:Няма замкоў, няма муроўМацней ад нашых пазуроў.
Мы ўжо збегліся ў гурму,Як — не ўцямім нават самі.Не пытайцеся, чамуЗахацелася быць з вамі.Без прэтэнзій да жытлаЖыць усюды мы гатовы —Дасць нам кожная скалаІ прыстанішча і сховы.Карл і карліца ў сям’іВыгадуюць дзеці.Невядома, ці ў раіЛепей, ці на гэтым свеце.Жыць патроху, спакваляБудзем тут у поўнай згодзе —Маці шчодрая зямляІ на захадзе, й на ўсходзе.
Дактылі
Калі за ноч зямля пігмеяЗмагла стварыць, то, пэўна, ўмееУзгадаваць і меншы плод;Мы ж — самы дробненькі народ.