Сірэны
Што Хірон! Ссівелы ўломак.Нас наведаўшы калісь,Шмат чаго сказаў Уліс,Шмат задаў галаваломак,І сягоння мы гатовыПаўтарыць Уліса словы.Кінься толькі сам у мора.Сфінкс
Не слухайся — зазнаеш гора!Не паддавайся! Сцеражыся,І, як вяроўкай Адысей,Парадай нашай абвяжысяІ да Хірона йдзі смялей.Фаўст выходзіць.
Мефістофель (з прыкрасцю)
Які вісклівы брыдкі ройЛапоча крыллем нада мной!Ляціць так шпарка, што стралойНе ўцэліў бы і сам Алкід.Сфінкс
Які палёт, які імпэт!То зграя шумных стымфалід{174},Што на ляту шле свой прывет,Бо, пэўна, лічыць за сваячак.У іх сцярвятніцкія дзюбы,А лапы ў іх, нібыта ў качак,І нораў іхні дзікі, грубы.Мефістофель(з удаваным страхам)
Зноў нейкі свіст, сіпенне, гукі?Сфінкс
Хай не палохаюць галовыЛернейскай вычварнай гадзюкі.{175}Яны адсечаны, а ўсё гатовыСіпець на ўсіх.Што лупіш вочы?Ідзі ў юрлівы гурт дзявочы,Прыгрэйся ля прыгожых парак —Ды не скруці тым часам карак.Там ламіі{176} — гурток распустыНа ўсе прэтэнзіі і густы,Каханкі палкія сатыраў,Яны пяшчотна й без прынукіУсе табе пакажуць штукі —Дык ты б сабе з іх пару выбраў.Мефістофель
Вярнуўшыся, я, пэўна, вас убачу?Сфінкс
О так! Змяшайся з гэтым збродамІ дзейнічай сабе на ўдачу!А нам нішто — з Егіпта родам,Прывыклі да ўсяго, здавёнКіруючы раскладам дзён.{177}Мы сядзім ля піраміды —Суд людскі мы, суд Феміды{178},—Войны, мір, спакой, кашмарыНе маркоцяць нашы твары.Каля вусця Пенея
Пеней{179}, акружаны ручаямі і німфамі.
Пеней
Пашапчыся, мой чарот,Шапачы трывожна, голле,Вербалознік і таполя.Забушуй, вадаварот.Недаспаў я; ў грозным гудзе,У далёкім гуле рэхаЧую: будзе, нешта будзе —Будзе нейкая пацеха.Фаўст (выходзячы да ракі)
Што такое! З-за лістоты,Праз наплыў лясной дрымотыЧую голас нейкай мовы,Замагільны і суровы.Вецер шастае ўначы,Плешчуць хвалі аб карчы.Німфы (Фаўсту)
Там лепшы спачынакАд спеваў сірэны,—Дзе ў лесе плюскочаРучай задуменны.Удосталь не меў тыСпакою спакон,А мы табе песняйНавеем тут сон.Фаўст