О, я не сплю! З якой прычыныНаяве сняцца мне жанчыны,Што водзяць вольны карагод?Ці мара гэта, ці ўспаміныЗ маіх далёкіх юных год?Плывуць у зарасці пад шатыКрасуні вабныя, дзяўчаты,—Увасабленне чараўніц.Нібы царыцы ў німбах славы,Чароўны позірк, стан рухавыУ яснай чыстасці крыніц.Плывуць у завадзь, дзе патокіСтварылі плёс рачны шырокі;І вось ажыў цяністы гай,Лунае смех, сваволяць віскі,Звініць вада, іскрацца пырскі,—Кіпіць гарэзны вадаграйІ разліваецца далёка.Ці ж задаволю гэтым вока?О не! Дапытлівы мой зрокПраз навесь голля, мглу і змрокЦарыца надзіць, што на тронеСядзіць у велічнай кароне.Цуд! Дзівосная затока!Пышна, велічна, шырокаПа ўлагоджанай вадзе,Шыі выгнуўшы дзяржаўна,Самаўпэўнена і плаўна —Лебедзі — у чарадзе.Іх важак раскінуў крылы,Хвалі гоніць з поўнай сілы —Да царыцы. Чарада,Як па знаку тайнай змовы,Рассыпаецца на ловы —Шумна пеніцца вада.Ад раптоўнае развязкіДзевы службу, абавязкіАх! забылі і з вадыБез сваёй царыцы з шумам,З крыкам і спалошным тлумамУцякаюць хто куды.
Німфы
Прыкладзіце, сёстры, вушыДа зямлі, да гулкай сушы:Чую — удалечыніНехта мчыцца на каніІ ляціць парой начнойЗ нейкай важнай навіной.
Фаўст
То не мара!Хірон жа гэта;Ідзе гараДа Магамета!Імчыць скакун, як на турніры.Магутны ён, адважны ён,Славуты, мудры сын Філіры{180}.Спыніся ж! Памажы, Хірон!
Хірон
Чаго табе?
Фаўст
Свой бег стрымай!
Хірон
Няма калі!
Фаўст
Чакай, чакай!Вазьмі з сабой.
Хірон
На крыж сядай!Куды ідзеш? Дамчу імкліваЦябе праз рэчку да заліва.
Фаўст (сядаючы)
Мне ўсё адно. Удзячны я навекТабе, вялікі чалавек,Высакародны педагог,Што ўзгадаваў для перамогГерояў мужныя кагорты,—Апеты ўжо твой подзвіг горды!
Хірон
Які настаўнік? Нават у ПаладыУжо ніхто не просіць больш парады,Цяпер і вучань стаў другі,Ён сам управіць Ментару мазгі.{181}
Фаўст
Тады ўрачу, які адзінСпазнаў сакрэты ўсіх раслінІ немач лечыць, моц дае,—Вітанні выкажу свае!
Хірон
О, колісь быў я моцны духам,Умеў залечваць раны сам,Цяпер свой дар аддаў шаптухам,Знахаркам розным і папам.
Фаўст
Як муж вялікі, муж бывалы,Не любіш слухаць ты пахвалыІ ўсім даруеш без аддачыСвае заслугі, славу, ўдачы.
Хірон
І ўладару, і жабраку ты кум —Такі падлізнік і шаркун.
Фаўст
Згадзіся сам: багі, героі, дзікуны —З тваёй эпохі ўсе яны;Ты поруч з імі як паўбогЖыў доўга і, вядома, ўведаць мог,Хто з іх, герояў, носьбітаў адвагі,Найболей варты быў тваёй павагі.