Усе славутыя яны,Элады мужныя сыны:У сіле рук, красе натуры —На першым месцы Дыяскуры;Дзе памагчы, дзе трэба даць парады —Там першынство трымалі Барэяды;Разважнасць, мудрасць, справядлівы чынУвасабляў Язон, пястун жанчын;Арфей сардэчны быў, лагодны, шчыры,Спяваў чароўна, звонка граў на ліры;Ну, а ў Лінкея карабельНе сеў на рыф ні разу і на мель —І ў перамозе, і ў бядзеБыло ім добра ў дружнай грамадзе.
Фаўст
А Геркулес, чым ён быў адмысловы?
Хірон
Не крой мне сэрца. Што тут словы!На жаль, не бачыў я Гермеса,Не бачыў Феба і Арэса,Затое ён, зямны, перада мной —І бог, і волат, і герой!Юнак прыгожы, царскі сын,Заўжды аддана і заўзятаСтарэйшага ён слухаў братаІ найлюбімейшых жанчын.Такога больш не родзіць Гея,І не ўзнясе на неба Гера.Не ўславяць міф і эпапея:Не хопіць фарбаў у Гамера!
Фаўст
Такую ты падаў карціну,—Што і мастак не папракне ні ў чым.Намаляваў найлепшага мужчыну,Цяпер чарга найлепшае з жанчын.
Хірон
Чаго расхвальваць прыгажосць,Калі ў ёй толькі холад ёсць.Я жыццярадасных жанчын цаню,Люблю за палкасць іх агню.Краса — чаруе толькі вока,Прывабнасць — пранікае ў нас глыбока.Вось так запаланіла і Алена,Калі я вёз яе.
Фаўст
Ты вёз?
Хірон
Так, вёз!
Фаўст
Хіроне!О божа, як спрыяе лёс —Сяджу на тым жа самым троне!
Хірон
Як ты цяпер, трымалася за грыву
Фаўст
Паспачувай майму парыву,Намеры ж — чыстыя мае!Хутчэй расказвай, не цягні —Куды і як ты вёз яе?
Хірон
Прыгода дзіўная. У тыя дніЯе з палону вырвалі браткі.Хто ж так аддасць ім скарб такі.Разбойнікі за імі наўздагон!Вось тут і дапамог якраз Хірон.Была б мо іншая карціна,Калі б не багны Элеўсіна —Уброд браты, а я з дачкою бостваўНаўпрост балотам ушалёстваў.Уратаваўшыся, яна з пяшчотайПа грыве гладзіла мяне сярдэчна, міла:І я, стары, сабе прызнаўся ўпотай,—Яна маё юнацтва абудзіла.
Фаўст
І гэта ў дзесяць год!
Хірон
З цябе пісакіПаспелі вытруціць разлік усякі:Міфічныя жанчыны і паўбогі —Не догмы вашых філалогій,Тым больш Алена; ўплывы часуЁй не пашкодзілі ні разу.Паэт ёй сам дае красу, узрост,Прывабу і каханкаў доўгі хвост,Раздоры ў вечнай каруселі,То выкраданні, то вяселлі —Усё, што так здзіўляе вас.Тварцоў не звязвае ніякі час.
Фаўст
Хай старасць і яе міне!Ну што ж, калі Ахіл у ФерахЗнайшоў Алену{182} ў пазачасных сферах,—Хай рызыка й мяне памкнеШукаць — з удачай ці няўдачай —Прадмет маёй любві гарачай.Няўжо яе, яе аднуЯ да жыцця любоўю не вярну?Ты бачыў багароўную даўно,Я ж толькі сёння. І цяпер відно,Што без жанчыны гэтай мне ніколіНе мець ратунку, шчасця, долі.