Ну, добра, кінем — гэта ж проза.Скажы, калі ты добры звездачот,Што сёння нам вяшчае зорак лёт?Мефістофель (гледзячы на неба)
У небе ззяюць зоры, месячык рагаты —І я прыйшоў сюды, нібы дахаты:Сяджу, тваёю поўсцю абагрэты.Нашто ж глядзець на зоркі і планеты?Дай мне шараду ці загадку.Сфінкс
Ты сам шарада, дзіўны госць!Вазьмі хоць гэту напачатку:«Усе яго скубуць за поўсць,Святошы ён замест пластрона,Зладзею — кампаньён, заслона,А Зеўсу — як забава проста».{168}Першы грыф (гугніва)
Ён вораг мне,Другі грыф (яшчэ больш гугніва)
Гані прахвоста,Абодва
Чужынец ён.Мефістофель(груба)
Ты думаеш, відаць,Што госць не можа здачы даць?Спрабуй!Сфінкс (мякка, лагодна)
Не паддавайся лепш запалу!Тут сам ты знудзішся памалу,Бо як ні радуе чужое свята,А ўсё ж свая нас кліча хата.Мефістофель
Ты апетытны верхняй палавінайІ страшны ніжняю, звярынай.Сфінкс
Ты мелеш зноў сваю лухту!Мы ўдзячны лапам і хвасту —У іх і сіла наша й спрыт.І нам не страшны твой капыт!У вышыні сірэны заводзяць прэлюдыю.
Мефістофель
Адкуль сюды да вас пад шатыЗанесла раптам хор крылаты?Сфінкс
Не слухай лепш! Ужо ці малаАд спеваў іх людзей сканала.Сірэны{169}
Ці вам блытацца ахвотаТам, дзе гэтая мярзота?Наша зычная капэлаДух расчульвае і цела —Да сірэн ідзіце смела.Сфінксы (перадражніваюць сірэн)
Вось зашыліся на дрэвыНашы ўчэпістыя дзевы.Будуць слухаць толькі дурніВашы гімны і накцюрны.Спеў сірэн — фальшывы, чмурны.Сірэны
Мы лагоды ціхай дочкі! —Гонім гнеў і злосць упрочкі!Мы — суладдзе дабраты!Мы на сушы, мы на моры,Мы ў паветранай прасторыСёстры — вам, вы нам — браты!Мефістофель
Прыгожы голас маюць дзевы,Лагодна льюцца іх напевыПад струн суладны, стройны зык;І хоць іх спеў так лашчыць вушы,Але мяне той спеў не ўзрушыўІ ў сэрца мне ён не пранік.Сфінксы
Нішто ў тваіх грудзях не б’ецца!Там кашалёк альбо ляднік,Бясчулы камень, а не сэрца!Фаўст(падыходзячы)
Як велічна! Тут нават і ў пачварыУгадваюцца моц і чары.Здаецца, ўсё, што ні пабачу,Прадказвае мне толькі ўдачу.(Паказваючы на сфінксаў.)
Эдып калісьці з імі гаварыў.{170}(Паказваючы на сірэн.)
А іх Уліс перахітрыў.{171}(Паказваючы на мурашак.)
Мурашкі золата хавалі.(Паказваючы на грыфаў.)
А грыфы сховы вартавалі.О, як я светлым згадкам рады,Я духам пранікаюся Элады!Мефістофель
Раней ты б не пайшоў на фэстКласічнай грэчаскае ночы —Цяпер шукальніку нявестУжо не страшны патарочы.Фаўст (сфінксам)
Гібрыды звера і жанчыны,Алену ведаць вы павінны.Сфінксы
Мы не засталі ўжо Аленін час,Бо Геркулес забіў апошніх з нас:{172}Прасі парады ты ў Хірона{173} —Ён сёння недзе тут якраз —Кіруйся ўказкаю ягонай.