Читаем Фаўст полностью

Які ж падман? Калі ты быў у масцы ПанаНа карнавале паміж нас,Табе прыносіў канцлер гэты ўказ:«Адзнач, — сказаў,— наш фэрст дабром,Для шчасця слуг тваіх чыркні пяром».Ты падпісаў: мы ж подпіс гасудараўРазмножылі — сто тысяч экземпляраў.А каб нікому не было турботы,Надрукавалі розныя банкноты:Па дзесяць, трыццаць, пяцьдзесят —І кожны сёння мае, кожны рад.Зірні на горад: людзі там галелі,Цяпер ад шчасця нібы пашалелі;Тваё імя і так вядома ўсім даўно,Цяпер на цэлы свет грыміць яно.Твой подпіс — новы ўклад у алфавіт,Сімвалізуе шчасце ён і дабрабыт.

Імператар

І за ашмотак гэты папяровыДаюць вам золата? Ці вы здаровы?Не бачыў свет такіх дзівос!

Кашталян

Нібы віхор паперачкі разнёсПа ўсёй краіне; за паперку мецьТы можаш срэбра, золата ці медзь.Мяняй цяпер у банках свой барыш:Мяняй туды-сюды — не прагарыш.Дае багацця ўсім закон такі:Звіхнулася паўцарства на адзежы,Паўцарства сытае ад конскай ежы,І працвітаюць крамы і шынкі,Брынчаць у корчмах лыжкі, міскі.«Ура манарху!» — Тупат, рогат, віскі…

Мефістофель

Самотна ходзячы паміж тэрас,Красуню напаткаеш ты не раз,Што вочкамі з-пад веера стрыжэІ ўсё наровіць вам у пратэжэ.Рахунак просты: бо за грошыТы і каханы, і прыгожы.За пазухай з пісулькамі дружкоўНадзейны грошам будзе схоў.Айцы-царкоўнікі па даўняй звычцыНасіць пачнуць банкноцікі ў кантычцы,Салдату ўвогуле яшчэ лаўчэй:Папера не намуляе плячэй.Прабач, калі наш акт магутны,Магчыма, у дэталях трошкі будны.

Фаўст

Ці мала грошай, што ў зямліАд доўгага няўжытку пацвілі!Няма такое думкі, каб маглаАбняць усё, што тайна зберагла,Няма фантазіі такое, кабХоць бы прыблізна змерыла твой скарб.А мудрасці вялікай празарліўцаАдкрыецца любая таямніца.

Мефістофель

Папера нам зручней: усё, што маеш,На ёй адразу прачытаеш,Ні фальшу тут табе, ніякай пробы —Плаці і еж на поўныя вантробы,Захочаш золата — ідзі к мяняйлу,А ён не дасць, тады з зямлі металуЯкога хочаш можна накапаць,Алмазы нават можаш абмяняць.Забудзецца сумленне й паняверка,Калі ў цане ўмацуецца паперка,І ты пабачыш сам, як неўзабавеБагата будзе грошай у дзяржаве.

Імператар

За шчасце, што далі краіне і народу,Вы ад мяне прыміце ўзнагароду:З хвіліны гэтай прызначаю васАхоўваць нетраў залаты запас,Кантраляваць усякія знаходкі,Бо вы і месцы знаеце і сродкі.З’яднайце сілы вашыя ў адну —І золатам напоўніце казну,Каб нам вялікая карысць былаАд царстваў цемры і святла.

Скарбнік(Фаўсту)

Я абяцаю тут пры ўсім народзеЗ калегам чарадзеем жыць у згодзе.

(Выходзіць з Фаўстам.)

Імператар

Я дам усім, — адно хачу я знаць,Як будзеце вы грошы спажываць.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия