Без патурання лішнім перашкодамПадзеі пусцім натуральным ходамТурбацый колькі будзе навакол!Усе тут клясціся пачнуць зацята,Што, бачыце, іх з краю хата,—А ты усё натуй у пратакол.Герольд (дакрануўшыся да жазла, якое Плутон не выпускае з рук)
У коле гномаў крочыць ПанТуды, дзе вогненны фантан.Шугаюць, рвуцца з глыбініАгністай лавы струмяні.А Пан, нагнуўшыся, стаіць,Глядзіць, як зеўра зіхаціць,І злева, й справа вадаспадЗ агню віруе; Пан пагляд,Схіліўшыся, кіруе ўніз…О, гэты ўладароў капрыз!Як часта ад цябе бяда!Упала ў жэрла барада.А ён, наставіўшы далонь,Усё ўзіраецца ў агонь.Аж тут назад віхор узнёсКлубок распаленых валос —І ў Пана ўжо на галавеДругі клубок агню раве.Гармідар, вэрхал, дым і чад,Хто лезе ўперад, хто назад,У шале маскі ў дзверы пруць,Адзенне Пана топчуць, рвуць.А ў віхры гэтым, у жудзеКудзеля полымем гудзе.О ноч няшчасцяў, бед і скрух!Якіх жа новых заварух,Выпрабаванняў, слёз і злаТы нам яшчэ прызапасла?О, што я чую! Жах, кашмар! —«Пад маскай Пана — валадар!»Прапала ўсё, агнём пайшло —І цар, і царскае жытло!Пагібель нам! А мой ты бог! —Бадай, таму язык адсох,Хто апрануцца ў ліст і мохЯму параіў і памог,Хто падштурхоўваў да агню,І ўзняў гармідар, калатню!Калі ж ты, маладосць, каліЗ’яднаеш пал з нутром цвярозым?!Калі ж, уладнасць, ты каліЗ’яднаеш разам моц і розум?Заняўся парк, палае сад.Шалёны агнявы каскад,Як бура, ўсё змятае прэч,Бушуе, круціцца, як смерч.Не знаю, хто ў такой начыНам змог бы тут дапамагчы;За ноч багаты, пышны гмахУ друз рассыплецца і ў прах!Плутон
Годзе страху і агню,Зараз я пажар спыню.Грымні, ўладнае жазло,Каб харомы затрасло!Вецер, вільгаццю дыхні,Полымя далоў змахні;Туманы і хвалі пары,Супакойце ўсе пажары;Прахалода хмар, акрыйМесца нашых феерыйІ суціш разгул стыхій.У маланку абярніАпантаныя агні.Там, дзе духі вельмі шкодзяць,Чараваннем іх лагодзяць.Парк
Сонечны ранак.
Імператар, прыдворныя. Фаўст, Мефістофель, убраныя сціпла, як тутэйшыя, кленчаць перад тронам.
Фаўст
Даруйце нам бяскрыўдны феерверк.Імператар(загадвае ўстаць)
Глядзеў бы вашы прадстаўленні век.Агнішна, полымя вакол шугала,Нібы ў Аідзе, царстве цемрашала,Зямля цякла, як вадкая смала,Стагнала нетрышчам, гула,Ашчэрваючы вогненныя іклы,Якія ў дыме непраглядным ніклі,—Нібыта велічны ствараўся храм,То вырастаў, то разбураўся ў хлам.І праз агніска той хімерныУгледзеў я свой люд, манарху верны,І кожны лез наперад напралом,Каб быць у цяжкі час з уладаром —Здавалася, што нават саламандрыВыконваюць усе мае каманды!Мефістофель