Не дзіва — ты ж стыхіяў цар,Таму агонь пайшоў пад твой штандар,Таму тваёй уладзе стаў падданы —Перанясі яе на моры, акіяны:У хвалі пеністыя кінься і смялейСтупай на дно, ступай на мяккі глей.Цябе атуляць тоўшчы вод празрыстых,Карона ў перлах зазіхціць іскрыстых.Палац крыштальны пад вадойЗаўсёды будзе рухацца з табой;І нават сцены гэтага палаца,Нібы жывыя, будуць калыхацца.Але ў празрысты твой чартогНе уварвецца страшны асьміног,У пашчы спрута, хцівага драконаЗ усмешкаю глядзець ты будзеш з трона.Сярод зямных прыгод не ўгледзіш тыНязвыкласці такой і дзіўнаты,Не будзеш мець такой цудоўнай світы:Сплывуцца прыгажуні-нерэіды,Як рыбкі, рэзвыя каханкі.Старэйшых возьмеш у служанкі.Сама Фетыда гонарам палічыцьТабе, нібы Пелею, шчасця ўзычыць{151}І на Алімп цябе ўзвядзе круты.Імператар
Царуй у водных сферах ты —Не ўседжу я на зыбкім троне.Мефістофель
Зямля і так твая, усё ў законе.Імператар
Як добра мець такога фаварыта,Што з «Тысячы адной начы» нібыта —Ты, як сапраўдная Шэхеразада;Служы, табе я шчодра заплачу,Ад галавы да ног азалачу,—Мне трэба знаўца, трэба мне парада.Кашталян (паспешліва ўваходзячы)
Мой уладар вялікі, колькі ні служу,Не думаў, што такое далажу:Якая вестка радасная, божа мой,Ці сню, ці, можа, нешта з галавой?Звялі рахункі мы і ўсе разлікі,З ліхвярскіх вырваліся лап, усе пазыкіМы заплацілі разам — быццам лёсСпрыяў нам стаць абранцамі нябёс.Военачальнік (таксама спяшаючыся)
У войску дух высока ўзняты,Прысягу зноў даюць салдаты.Перамяніў нібыта нехтаІ маркітанку, і ландскнехта!Імператар
Гасцінец добры вы прынеслі.Ад радасці памаладзеліІ акрыялі, бы ўваскрэслі.Скарбнік (уваходзячы і паказваючы на Фаўста і Мефістофеля)
Падзяка ім, — яны без працы не сядзелі.Фаўст
Хай канцлер вам усё раскажа.Канцлер(важна выступае наперад)
Я маю гонар далажыць, манарша!Дзівуйцеся — вось гэтая цыдулаНягоду на карысць нам абярнула.(Чытае.)
«Наступным абвяшчаецца закон:Адна папера — тысяча карон;Забеспячэнне — скарбы, што быліЎ свой час схаваныя ў зямлі.Мяняць дазволена паперу гэтуПа цвёрдым курсе на манету».Імператар
Тут пахне хітрай навізной —Хто рызыкнуў сфальшывіць подпіс мой?Злачынства будзе пакарана!Скарбнік