Ах, ёлупы! Які сундук!Не бачаць маскарадных штук.Усё блізір! Дукат ламаныЦана вам, сквапныя галганы.І хто, за клопаты якія,Вам даў бы горы залатыя?Вам толькі б з поўнай прагнай жменіУ торбы пхаць, пхаць у кішэні.На словах кожны тут прыхільнік ісцін,А паглядзіш: галоўнае — карысць ім!О зграя псоў! О крумкачы!Гані, Плутоне, іх, таўчы!
Плутон
Работы дам твайму жазлу —Пазыч на час які; ў смалуКанец ягоны я ўмачуІ рэбры ўсім пералічу;Блішчыць, трашчыць! Жазло ў агні —Вам не ўцячы ад калатні.Жазлом гарачым апяку,Хто першы трапіць пад руку!
Лямант і вэрхал
Гарым! Ратуйцеся з бяды!..Агонь! Бяжымце хто куды!..Назад! Там іскры, там пажар!..Дыхнула полымя ўжо ў твар!Мяне заціснулі ў куток!..Назад!.. Бурліць людскі паток!..О, дайце крылы — палячу!Згарэць у пекле не хачу.
Плутон
Усе адціснуты назад;Хаця няма ахвяр і страт,—Арда дрыжыць,Арда бяжыць.А каб не трапіць у бяду,Я круг нябачны абвяду.
Герольд
Плутоне, дзякую за раду!Ты мудрасць паказаў і ўладу!
Плутон
Цярпенне, друг, сюрпрызы ўсеЯшчэ пакуль што на чарзе.
Скнара
Цяпер агледзімся памалу:Збягуцца зараз дамы ў залу,—Бо дзе разжыцца можна, тамНяма адбою ад настырных дам.А я між тым пастаўлю нос па ветры.Пакуль яшчэ не парахноІ ў бабах нештачка ж я петру,Шчыкнуць патраплю за сцягно.Але баюся я, — ў штурхнечыМае залёты будуць недарэчы,І кампліменты пройдуць міма,Тут больш патрэбна пантаміма.Калі ж задарміцца і мова жэстаў,Тады я з золата, нібыта з цеста,Зляплю прывабы і прынады,—Жанчынкі, пэўна, будуць рады.
Герольд
Худы наш дурань з жартаў-смехаўДа пошлых выбрыкаў даехаў:Бярэ ён золата і гне,Ламае, крышыць, месіць, мне,І, нібы ў дзежачцы з рашчыны,Ён спрытна лепіць камякіІ брыд паказвае такі,Што пухнуць з сораму мужчыны.У дам гарыць румянец шчок —Хутчэй выводзяць прэч дачок…А дурань рады, ён рагоча,Пагнюсіць нас распустай хоча.Не, ўсё-такі я блазнюкуЖазлом у карак натаўку.
Плутон
Бяды не прадчувае, не баіцца,Але няхай штукарыць баламут.Не будзе ён выдурнівацца тут,Як час настане ўгаманіцца.
Гармідар і спевы
З далін і з гор яшчэАрда, віруючы, цячэ.Выходзіць велічна на кругВялікі Пан{147} у гурце слуг,Яны на чары не зважаюць,Чароўны круг пераступаюць.
Плутон
Я ведаю, хто ў масцы Пана.Прыйшлі і смела вы і нечакана,Я знаю вашу тайну, й не адну,—Ахвотна круг чароўны разамкну.Няхай вам радасць усміхнецца,Хай ваша дзіва цешыць люд.А часам вам ці не здаецца,Што не патрэбен гэты цуд?
Спевы дзікуноў
Смяюцца, скачуць дзікуны —Як утрапёныя яны,Зямля пад імі хадыром,Бо кожны йдзе багатыром.