Читаем Фаўст полностью

Вы, бабы, ліпкая кароста!Вам дагадзіць зусім няпроста.Пакуль таўкліся каля печы,Быў я Скупы; яшчэ галечыТады не знала гаспадарка,—Наедак быў, звінела чарка,І поўны быў сундук жаночы —Цяпер за гэта колюць вочы.Цяпер з двара нясуць жанкіНабытак наш у дзве рукі.Нібы ў банкрута, у кабетыЦяпер больш пыхі, чым манеты.А муж сачы, вядзі разлікі,Куды ні кінься — скрозь пазыкі:Угоніць баба ў сем патоўПраз тых каханкаў і сватоў.Візіты, моды, шуры-муры,Парфума, транты, крэм на скуру…А мне і грош не дасца дарам —Быў я Скупы, а стаўся Скнарам.

Завадатарка

Шукай з драконам барышоў,А мы тут, зрэшты, ні пры чым.Ён падбухторвае мужоў,Каб нас не слухалі, жанчын.

Жанчыны гуртам

Па мордзе дайце і за дзверы!Ганіце пудзіла чарцям!Скрывіўся — ах, як страшна нам!Драконы гэтыя — з паперы.Паддайце выспятка такім гасцям!

Герольд

Спакойна! Не ў маёй натурыЦярпець скандалы, авантуры.Не… позна ўжо… двайныя крылыДракон узняў, і з вогненнае зяпыПачварныя палезлі рылы,Заварушыліся драпежна лапы…Адразу вымелася зала,Збязлюдзела і ціха стала.

Плутон сыходзіць з калясніцы.

А вось і ён! Сапраўдны бог!І знаць загадвае драконамВялікі куфар з царскіх дрог,Набіты золатам чырвонным,І гэты скарб паднесці Скнары.Дальбог, тут дзейнічаюць чары!

Плутон(да каляснічага)

Цяпер ты цалкам вольны; твой намерУзняцца да вышэйшых сферПавінен сёння спраўдзіцца; твой светНе тут сярод маіх вазоў, карэт;Там, толькі там, свабодна зможаш тыЗірнуць у яснасць пекнаты.Там на самоце ты сабе стварайДабра і прыгажосці светлы край.

Хлопчык-каляснічы

І там тваім паслом надзейным буду,Твайго дабра ніколі не забуду,Бо добра ведаю, — дзе ты, там ёсцьДастатак, сытасць, здавальненне,Дзе я — там праца цяжкая, натхненне,Але і шчасце, радасць, прыгажосць.З табою жыць — не мець нястач, бядоты,Са мной — бясконцыя турботы,Але я з радасцю прымаю гэту долю.Бывай! Цяпер ужо я мецьму волю,Аднак, на першы почут позвыЯ буду рады сесці зноў на козлы.

(Знікае так, як і з’явіўся.)

Плутон

Цяпер пара са скарбаў зняць замкі,Жазлом герольд адчыніць сундукі,Каштоўнасцяў тут розных проста горы!Каралі рдзеюць, ззяюць, нібы зоры,Як перлы, нанізаныя на ніткі.Усё гарыць і ззяе ўвачавідкі.

Бязладныя крыкі натоўпу

Глядзіце! Залаты пясокПраз край ужо на дол пацёк!Здаецца, плавяцца сасуды,Манетны звон чуваць усюды —Чаканкі новенькай дукатыПад колер ранішняй зары.Падлога ўсыпана. БярыНагніся і — ужо багаты.А лепш, бадай, прыбраць да рукНе дробязь гэту, а сундук.

Герольд

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия