Читаем Фаўст полностью

Зала ходырам… Шум, гром…Прэч бяжым, ану яго з дваром…Разгуляліся ў дварыНечысці, нетапыры…Нейкі свіст над галавой…Храбусценне пад нагой…Кажаны ляцяць з акна…Страшна… Ціхне гамана…Не да ўцех цяпер гасцям…Што тут робіцца?.. Няўцям…

Герольд

Тут на святах год у годЯ вартую уваход,Каб ніякі госць нязваныНе пранёс якой заганы,Каб нячысцік без білетНе пралез на свята гэта.Сёння ж раптам, як на грэх,Іх налезла поўны мех.З тым Заілам шмат марокі!А ўжо зноў я чую крокі,Дзіва новае зноў бачу!Як яго я растлумачу?У герольда абавязкі —Прадстаўляць на бале маскі,Быць разгадчыкам задач!А вось сёння хоць ты плач —Не магу! Вось калясніцаПраз натоўп у залу мчыцца,Едзе плаўна, едзе смела.Жарабцоў кіруе ўмела,Спрытна, стоячы, вазніца.Збруя ззяе, серабрыцца,Ліхтары мігцяць магічна —Ўсё так дзіўна, непрывычна.Сціх гармідар карнавала,Вочы вырачыла зала.Не, не быць ужо дабру…Страшна мне… Дарогі…

Хлопчык-каляснічы{145}

                               Тпру!Стойце, коні, не шалейце.Папускае цуглі, лейцыІ загадвае вазніцаВам у зале прыпыніцца.Бачыце, якая ўхвалаНам на долю тут прыпала.Тут не дзіва дзіву дацца.Дай, герольдзе-распарадца,Як таму і след спачатку,Алегорыям разгадку.

Герольд

Ну й задаў ты мне задачу!Апішу табе, што бачу.

Хлопчык-каляснічы

Апішы!

Герольд

           Скажу тады:Ты прыгожы, малады,Свежы, ўдалы і, аднак,Не зусім яшчэ юнак.Ды праз колькі зім і летПры тваім запасе чараў —Станеш мараю кабет,Лепшай кветкай будуараў.

Хлопчык-каляснічы

Ну-ну, давай! Малюнак гладкі.Цяпер — да сутнасці загадкі.

Герольд

Па бляску і гуллівасці вачэй,Па схільнасці да яркіх стужак, нітак,Па тозе, што цячэ з тваіх плячэй,Аздобленай узорамі ля лытак,Ты — як дзяўчо, ты — як дзіця,Хоць у каханні экзерсісыПрайшоў, спазнаў азы жыццяІ ўжо ў навуцы гэтай лысы.

Хлопчык-каляснічы

А гэта хто? У пышнай рызеЎрачыста едзе на квадрызе?

Герольд

Здаецца ён царом дабра,Багатым, шчодрым і рахманым.Якое шчасце быць падданымТакога добрага цара!Ён з большай радасцю дае,Чым тоіць скарбішчы свае.

Хлопчык-каляснічы

Не шчыра адказаў, не ад душы —Ты больш дакладна апішы.

Герольд

А хто вам гожасць лепш апіша!Як месяц — твар, здароўем пыша,Румянец шчок, прыпухласць губ,Густы смаліста-чорны чуб,Што выглядае з-пад цюрбана,Пастава, стан і рухі пана.Адразу ясна — ён вядомы!

Хлопчык-каляснічы

Так, ён — Плутон{146}, багаццяў бог!Чацвёрку лепшую запрог —Да імператара ў харомы!

Герольд

Але ж і ты нам незнаёмы.

Хлопчык-каляснічы

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия