Паэт я, творца хараства!Высокі сэнс такога рамяства —Каб жыць, раздаючы свае ідэі.Што той Плутон? Паэты — багацеі.Чаго Плутон не мае пры двары,Ёсць у мяне; уладарыПаэтамі ўпрыгожваюць піры.
Герольд
Хваліцца — майстар на ўсе рукі,Лепш пакажы свае нам штукі.
Хлопчык-каляснічы
Вось пстрыкну пальцамі, адразуУсім вам будзе па алмазу.
(Пстрыкае.)
Бач, спражкі, брошкі, перлаў ніткі,Карона залатая, срэбра зліткі,Пярсцёнкі, шпількі, бранзалеты.І феерверкам на бакіЯ рассыпаю светлякі,—Вось так агонь распальваюць паэты.
Герольд
Як прагна рынулася залаІ да каштоўнасцяў дапала!А каляснічы ў цэнтры маскарадуКідае жменямі прынаду,Як рыбам кашу на падкорм.Гармідар, валтузня! — Садом!Але я знаю фокусы паэтаў,Цану іх штучных бранзалетаў.Той, думае, што мае кашалёк,А гэта проста матылёк,Другі хапае медальён,Глядзіць — вачам не верыць ён:Варушыцца ў далоні жукІ раптам — пырх! угору з рук!Без лішняй рызыкі і слоўУсіх на смех падняў хлапчук —Дарослых дурняў і аслоў.
Хлопчык-каляснічы
Тлумачыў маскі добра ты, аднакЗаглянуць у нутро не змог ніяк,Бо сутнасць рэчаў, з’яў, падзей —Не для герольдавых вачэй.Але даволі гэтага! ПараЗвярнуцца нам да ўладара!
(Да Плутона.)
Скажы, чаму, з якой прычыныЛаскава ты даверыў мне ляйчыныФурманкі гэтай і хібаТы недзе знойдзеш лепшага раба,Які хутчэй бы коні ўпрогІ мчаў цябе да перамог?Хіба не я адважна зброю браў,І бараніў цябе, і славу здабываў?І ці не здольнасцю паэта-хлапчукаДамогся ты лаўровага вянка?
Плутон
Калі ты хочаш сведчання, — скажу:Майго ты духу дух, і я табойІ ганаруся, й шчыра даражу.Мой скарб — нішто! Багацце — розум твой!Найдаражэйшая карона — твой вянок!Перад усімі сёння прызнаю,Што ўсю любоў бацькоўскую сваюТабе адпісваю, сынок.
Хлопчык-каляснічы(да натоўпу)
Як шчодра я вам раздаюПрыязнасць і любоў сваю.Агонь свяшчэнны тых дароўТо ззяе навакол галоў,То ўгору раптам шугане,То іскрай чэзлай мільгане,Тут загараецца, там не;Не знаю сам, ці варта мнеНа гэты тлум дурны, прасмердлыРастрачваць прыгажосці перлы.
Бабская балбатня
Яшчэ адзін рассеўся пан.О, ён, напэўна, шарлатан!Такая ссохлая машчына —Адно і званне, што мужчына,Шкілет і скура! Ушчыкні —Не забаліць яму ані!