Рассуньцеся! Яшчэ адной грамадзеДарогу высцелем на маскарадзе,Вунь слон ідзе — сапраўдная гара.Якія вушы, біўні, ногі-ступы!Я дам вам ключ разгадкі гэтай групы:На спіне пасярэдзіне шатраСядзіць жанчына, незалежна, ўладна,І тоненькім кіёчкам далікатнаДарогу ўказвае; між тым другаяРукою ўсіх гасцей вітае.А па баках, закутыя ў кайданах,Дзве паланянкі крочаць на арканах;Адна, як пліска, спуджана трасецца,Другая страху не бярэ да сэрца.Дык, можа, самі пані зробяць ласкуІ ўрэшце здымуць з твару маску?
Апаска
Лямпы, свечкі і паходніМігацяць ужо з смугі.Уцякла б я з гэтай сходні,—Не пускаюць ланцугі.Блазны, дурні, скіньце маску!Прэч адгэтуль! Я дрыжу!Рупіць вам забіць Апаску,Загубіць маю душу.Тут злачынцаў цэлы табар; —Глянеш — проста зубаскал,Нават твой, здаецца, сябар,А пад маскаю фіскал.Як пабегла б я з палаца,Ды трымаюць кайданы,—І нідзе не ўратаваццаАд пагроз і ад труны!
Надзея
А як скончыцца гулянне,Як уранні сонца ўстане,Я і сёстры здымем маску,Каб паўстаць у поўным бляску.Мы тады па добрай воліПагуляем на прыволлі,Будзем цешыцца, смяяцца,Красавацца, мілавацца,Будзем песціцца, кахаццаБез турбот за маскарады —Будуць людзі ўсе нам рады,Будуць мары ўсе збывацца.Верыцца заўсёды мне —Шчасце нас не абміне.
Мудрасць
Ад Надзеі і АпаскіЎсе няшчасці і заганы,Бо і ў масцы і без маскіНам яны касуюць планы.З-за слана-калоса з ношайНепакоюся я мала,А сясцёр з душой варожайКайданамі я скавала.У шатры ў слана на спінеЕдзе, горда ўзняўшы крылы,Найсвятлейшая багіня,Ў німбе смеласці і сілы.Бляск — яе вянчае справы,Хто яна — спытай любога:Барацьбы багіня, славы,А імя ёй — Перамога.
О, як дарэчы! Зараз вамБрыдотнай лаянкі паддам.Той Перамозе на сланеПаддам я нават удвайне.Заганарылася, задрала нос:Я ж бо Вікторыя, калос! —Жадаючы, каб люд усіх дзяржаўПрад ёю кленчыў і дрыжаў!Ахвотніц славы, перамог —У воз саміх бы я запрог.Адно мне толькі па нутры:Карціць — нагамі дагарыПеравярнуць усё падрад:І лоск, і пыху, і парад —Вось гэта быў бы маскарад!
Герольд
Я на цябе, пракляты сметнік зла,Не пашкадую і свайго жазла!Дзе ж гэты гад? Ён сціснуўся ў камяк.Стуліўся, ссунуўся, абмяк —Няма… вось толькі яйка…Яйка тое Расце і пухне, як жывое…І на вачах збялелых дамСа шкарлупы палезлі блізнюкі:Кажан і змей. І нацянькі —Кажан на крылах, змей уплаз —Хутчэй пакінулі палац,Каб зліцца зноў і разам жыць.Я б не хацеў там трэцім быць!