Мне давераны нажніцы,Каб падрэзаць дзе-нідзе,Памагчы старой сястрыцы,Дзе яна не так спрадзе.Бо яна ў мяне — майстрыхаЗ валакон гнілых сукаць,Бо яна ж умее ціхаКрылы марам падсякаць.Ды і я не раз псавалаМаладым любоўны пал,І таму цяпер схавалаЯ нажніцы ў футарал.Сёння хай ляжыць кудзеля —Абыдуся без сясцёр.Колькі радасных падзеяў!Як бушуе шумны двор!
Лахезіс
Я, мудрэйшая, павіннаЎ нітках бачыць палатно.Хай жа круціцца няспыннаУ сястры верацяно.Чашку ў чашку я паволіНавіваю на клубок,Пераблытаць іх ніколіНе павінен мой юрок.А спынюся ў час рабочы,Смерцю ўласнай заплачу;Наматаўшы дні на ночы,Аддаю клубок ткачу.
Герольд
А гэтых трох не распазнаць натуры,Хоць вы антычныя чыталі скрыпты,Пад маскай ветлівасці ўяўнаў скрытыВядзьмаркі нораў і пагляд пануры,Заўжды іх выгляд чысты і нявінны.То фурыі{142} — я сам не даў бы веры,Што пад такою маскаю — пантэрыІ кобры ўлезлі ў вобраз галубіны.А зрэшты, сёння тут, калі наўколаУсе распустай хваляцца, дурнотай,Навошта лютасцю ўпівацца ўпотай,Удаючы пры ўсіх з сябе анёла?Фурыi
Алекта
Даверлівасць мы шчыра вашу любім;Нам, фурыям ліслівым, вельмі простаАшальмаваць каханка, як прахвоста,—Нашэпчам, наплявузгаем, загубім.Мы толькі скажам хлопцу, што нявестаЗ другімі бавіцца, другім міргае;Ды каб хоць людская была — худая,Як той казаў — ні рошчына, ні цеста.А ёй нашэпчам: «Твой каханы хлопецПерад другой дзяўчынай чапурыцца,Яшчэ й пакепвае з цябе, дурніца».—І будзе свара, і ўсяго там хопіць.
Мегера
Калі ж яны асмеляцца пабрацца,Дык столькі я ў іх шлюб улью атруты,Пякучай жоўці і сямейнай смуты,Што праз жыццё ім будзе адрыгацца.Што знаю я ў людскім метамарфозе?Няма граніцы чалавечым марам:Здабыты скарб аддаць вам могуць дарам,Пагрэўшыся, сумуюць па марозе.Найбольш за ўсё люблю губіць людзей я,Калі яны адно другому ў пару,Бо тут не цяжка напусціць кашмаруАд дэманічнай страсці Асмадзея{143}.
Тысіфона
Што атрута? Злыя пашчы?Здрады напушчу заразу!Хто кахае дзвюх адразу,Той ужо зусім прапашчы.За пацехі і забавыПрыйдзе, прыйдзе час расплаты —Будзе гонар твой распятыГоркай славаю няславы.Хто даруе зло, падманыАбо выкажа спагаду?Нават рэха ганіць здраду:Паўтарае: «Згінь, паганы!»