Читаем Фаўст полностью

Хай буяе пышным цветамМода і зімой, і летам,Хай прыроду абражае,Хай густоўных зневажае,Хай з-пад кудзерак званочкіЛашчаць мяккай фарбай вочкі.Зеляніна…

Другая група(з выклікам)

                нас хавае,Хто нас знойдзе, шчасце мае.Радасным, вясёлым летамРасхінецца ружа кветам.Лета — час кахання, мар,Час прызнанняў і ахвяр.Час, калі жывуць у ладСэрца, розум і пагляд.

У зялёных алеях садоўніцы з густам развешваюць свой тавар.

Садоўнікі(пад акампанемент тэорбаў)

Нашы кветкі — радасць воку,Хваляць іх таму заўжды.А пахваліце плады,Як скаштуеце з іх соку.Вішню, персік, яблык спелыВыбірайце не на вока,Бо яно ж і схібіць лёгка,Тут язык — дарадца ўмелы.Кветкі могуць быць апеты,Можна з іх вяночкі плесці,—А румяны плод паэтыПераважна любяць есці.Аб’яднаемся, кабеткі,Будзе шмат прыгожых пар!Прадамо плады і кветкі —Разам збудзем наш тавар.У зацішачку ў альтанцы,Адышоўшы трошкі ўбок,Кожны можа ўзяць каханцыКветку, плод або вянок.

Пад гукі гітар і тэорбаў абедзве групы з песнямі раскладваюць і развешваюць тавар.

Маці і дачка.

Маці

Ты прыйшла на белы светІ чапец надзела;Хараство ў табе, імпэт,Пешчанае цела.Як цябе я спавіла,Так у думках аддалаЗа каго хацела!Дні цяклі, цяклі гады,Добрыя, благія;Разбрыліся хто кудыЖаніхі былыя.З тым у танец, з тым у скок,Таму локцікам пад бок —Клопаты пустыя.І залёты, і латоМарнай тратай выйшлі,Не прыбіўся аніхто,Нават трэці лішні.Сёння дурняў хоць касі,Ты ўжо шчасця не ўпусці,Міг удачы ўвішны.

Да маці і дачці падыходзяць сяброўкі, маладыя і прыгожыя; гучная задушэўная гутарка. Уваходзяць рыбакі і птушкаловы з нератамі, сіламі, вудамі і галінкамі, памазанымі завабным клеем на птушак, і ўліваюцца ў натоўп жанчын. Пачынаецца гульня ў даганялкі; вясёлы смех, жарты, намёкі.

Дрывасекі (уваходзяць груба і развязна)

Ану, з дарогі,Малодкі, дзевы!Мы валім дрэвы —Дубы, яліны,Трашчаць галіны! —Адтопчам ногі!Павагу майцеДа працы чорнайІ нас не лайце.Паўсюль падзелы:Той круціць жорны,Той хлебец белыЖарэ ў тры горлы.І мы пацеем:Сячом вам дровы —А вы здаровы,Бо мы вас грэем.

Полішынелі{139} (блазнавата, амаль прыдуркавата)

Дурному працаЯкраз прыдасца,А мы мазгуемІ не працуем.Мы — рызыканты:Пантофлі, трантыСпакойна носім,Выгод не просім —Нам каб крыўляццаІ выскаляцца.Усе навіныМы знаць павінны.Наробім крыкуНа вашым рынку;У нас разлікі —Жыць у прытыкі.На вашы светы,На этыкеты,На ўсе мараліПанасядзеліІ паначхаліПолішынелі!

Дармаеды (лісліва і карысліва)

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия