Калі ўжо ўдаўся асталоп,Яму і доўбняй не ўваб’еш,Хоць на кавалачкі парэж,Хоць камень мудрасці — у лоб.
Шырокая зала з прыбудовамі, убраная да маскараду
Герольд
Не думайце, што мы, германцы,Шануем толькі д’ябальскія танцы,—Мы любім смех, забавы, карнавалы.Калісь руплівец наш за перавалыАльпійскіх гор паходамі хадзіў,Там на карысць сабе, — і нам з ім рай —Ён добра папе дагадзіў,{137}Здабыў карону і вясёлы край,А нам жа блазенскі каўпак прыпас.І мы пасля такой узнагародыВяльможы ўсе, як дурні напаказ,Фарсім у каўпаках апошняй моды.Калі ж па шчырасці, дык, можа,Не гэтакі ён дурань, наш вяльможа.Ужо збіраюцца ў палац памалу —Хто парамі, хто так адзін ідзе,Альбо плывуць гуртамі ў залу,І зала ўжо хвалюецца, гудзе —Снуюць, таўкуцца, гоман, смех…Ну што ж, палац — заўжды палацІ свет з мільёнамі пацех —Як той пакеплівы паяц!
Садоўніцы(спяваюць пад мандаліны)
Лепшая акраса свята —Фларэнцінак юных хор.Упрыгожыць ён багатаВелічны германскі двор.Перавіты чорны локанКветкамі палёў, лясоў,Зіхацім каштоўным шоўкам,Кутасамі паясоў.Толькі з нашай дбайнай працайВыспявае штучны плод.Тут у барвах красаваццаКветкі могуць цэлы год.Кветкі ззяюць на абновах,Кожны лісцік трапяткі,Са шматочкаў каляровыхІ пялёсткі і лісткі.Шык і моду не адкінеМаладая прыгажосць;І ў мастацтве, і ў жанчынеАртыстызм прыродны ёсць.
Герольд
Ну, паказвайце кашы,—Што захочуць, купяць госціНа ўзвясельванне душыБляскам штучнай прыгажосці.Зала ўся і пераходыЗацвілі, як райскі сад,Кветкі — тут не дар прыроды,Тут квятняркам кожны рад.
Садоўніцы
Што прыцэньвацца дарэмна,Тут вам баль, а не базар;А каб выбралі нядрэнна,Назавём сябе й тавар.
Галінка з алівамі
Не зайздрошчу пышнай флоры,Ненавіджу я раздоры —Мір люблю, люблю спакой.Сімвал спеласці ў прыродзе,Я служу дабру і згодзе —Шчырасць я нясу з сабой.Можа, й сёння ў гэта святаЯ ўвянчаю лаўрэата.
Залаты вянок з каласкоў
Дар Цэрэры лепшы кветак{138}Вам дадасць яшчэ акрас.З каласкоў людзям наедакІ аздоба сама раз.
Фантастычны вянок
Я на выгляд фантастычны,А прыгледзься — мох сухі;У прыродзе — сціплы, звычны,Але ў модзе — дарагі.
Фантастычны букет
Нават і навука вашаНашай назвы вам не скажа.Хай не ўсе, сёй-той эстэтКупіць дзіўны наш букетЦі дзяўчо дзеля красыВозьме ўплесці ў валасы,А яшчэ прыгожа будзеПрышпіліць мяне на грудзі.