Читаем Фаўст полностью

Шаноўныя!                Прыміце мой трайны паклон!Вам не знаёмы я, але спаконЯ родзіч ваш з пабочных ліній.Наведаўшыся ў вашыя святыні,Багіням Опс{193} і Рэі біў чалом,Сустрэў дачок Хаоса — німф і парак —Сябровак вашых і таварак.І хоць багата вартых скрозь было,Аднак не бачыў вам раўні ні разу.Не маю слоў на паўнату расказу.

Фаркіяды

А ён не дурань — дэман гэты.

Мефістофель

Адно здзіўляе, — што паэтыНе склалі гімнаў, што партрэтыЯшчэ не пісаны ў натуры —Бо мастаку і твары вашы і манерыДадуць натхнення болей, чым амуры,Чым хараство захваленай Венеры.

Фаркіяды

Самоце ночы і цямнаЗабыта існая цана.

Мефістофель

Як можна ў змрочышчы пячорГлуміць адзіны ў свеце ўзорКрасы, пасланай вам з нябёс?Я на алтар мастацтва вас бы ўзнёсІ ўвекавечыў бы ў скульптурыПрынады вашае натуры.

Фаркіяды

Маўчы, навошта нам спакусы,Якімі цешацца какоткі музы.Мы — дзеці ночы; у антычным кланеТрымаемся на заднім плане.

Мефістофель

Тым больш патрэба і ў рэкламе!На трох па зубу маеце, па воку.Без шкоды смаку вашаму і зрокуУзмоцнім мы міфічны дух,Істоты трох злучыўшы ў дзвюх,Аддаўшы трэці мне партрэтНа дасягненне гэтых мэт.

Адна фаркіяда

Ну, як ідэя?

Дзве другія

                 Толькі без пазык!

Мефістофель

А мой ты д’ябле, — ўвесь разлік —Якраз на вашым зубе.

Адна фаркіяда

                     Мілы кавалер,Заплюшчы вока, зуб ашчэр,Зацісні ці заклей наздру,Падобны будзеш на сястру —У профіль станеш акурат,Бы наш адзінакроўны брат.

Мефістофель

Хай так!

Фаркіяды

            Няхай!

Мефістофель(у абліччы фаркіяды, у профіль)

             Прымай жа позу! —Найлепшы з лепшых, сын Хаосу!

Фаркіяды

Мы дочкі, сёстры, ў нас жаночы від!

Мефістофель

Якая ганьба! Я — гермафрадыт!

Фаркіяды

Цяпер мы знаем тайну хараства!Цяпер у нас усё — на двух па два!

Мефістофель

Жывое пудзіла! Баюся, што братыДадуць ад страху з пекла лататы.

Выходзіць.

<p>Скалістыя затокі Эгейскага мора</p>

Нерухомы месяц у зеніце.

Сірэны(атабарыўшыся на скалах, спяваюць пад флейты)

Памятаеш, як вядзьмаркі,Фасалійкі-недавяркіТрон царыцын подла ў хваліЗ неба скінуць спрабавалі?Нас не крыўдзі: глянь, царыца,Як затока ў ззянні льсніццаУ паўзмроку пад табоюПад нязмоўчны шум прыбою.Услужыць табе прыемна,О прыхільная Селена.

Нерэіды і трытоны{194}(у вобразе марскіх дзіваў)

І пад гімн салодказвонныНерэіды і трытоныВыплываюць з пенных водІ ў затоцы з гладдзю чыстайПад апекай ПрамяністайПачынаюць карагод.На ўрачысты фэст у морыМы святочныя уборы,Бранзалеты і караліНа сябе панадзявалі.Розных шмат у нас аздоб.Каб не вы, марскія дзевы,Каб не зваблівыя спевы —Дык і скарбаў не было б.

Сірэны

Перейти на страницу:

Похожие книги