Читаем Фаўст полностью

Цябе я слаўлю, німфа гор,І твой зялёны пышны ўбор.Тут нават месячны праменьНе можа ажывіць глухмень…Што гэта?.. Нейкае святлоУ змроку цьміцца пачало…Ну, дзе ты быў? Які ж ты хуткі?!

Гамункул

Аблётаў тут я ўсе закуткі.Хачу я ў поўным сэнсе нарадзіцца —Разбіць пасудзіну сваю і ўліццаУ вір жыцця, але калі б да гэтай прагіКрыху дадаць яшчэ адвагі…У лесе я падслухаў двух мужоў,—Гарачы дыспут там ішоўАб сутнасці субстанцый. МудрацаДаслухаць варта да канца:Філосаф добра мусіць знацьЗямную сутнасць, даць параду,Як да назначанага ладуДайсці і чым магу я стаць.

Мефістофель

Ты па сваёй, па ўласнай волі стань.Філосаф, ён фактычна — здань,І ён другім такім во зданямМільён прыдумае пытанняў.Напрыклад, памыліўся ты, залез у путы —Разумны, значыцца; бо розум нарадзіццаПавінен толькі праз пакуты.

Гамункул

Парадай добрай варта пажывіцца.

Мефістофель

Ну што ж, ляці! Не траць дарма й мінуты.

Развітваюцца.

Анаксагор{190}(Фалесу)

Якія довады я мушу ўжыць,Каб ісціне і ты мог паслужыць!

Фалес

Па волі ветру воды хвальБягуць ад цвёрдых скал удаль!

Анаксагор

К агню вядуць жыцця сляды.

Фалес

Не, ўсе пачаткі ад вады.

Гамункул (паміж імі)

Дазвольце ў дыспут умяшацца —І мне хацелася б пачацца.

Анаксагор

Скажы, Фалес, а ты ці ў станеГару за ноч узвесці з твані?

Фалес

Прырода ў руху, вольным ад руціны,Не замыкаецца ж у ночы, дні, гадзіны.На ўсё законы ёсць, ва ўсім свой лад,Пераўтварэнням не патрэбен гвалт.

Анаксагор

А выбух? А зямны агонь пякучы?Плутон жа выбухам падкінуў кручы,Эол зарадам сціснутага газуПерамалоў усю зямную масу.

Фалес

Ды што з таго? — Стаіць сабе гараІ добра, што стаіць. А нам параПакінуць спрэчкі пра адвечны цуд,Час марнаваць, дурыць цярплівы люд.

Анаксагор

Ужо кішаць па скалах мірмідоны,Мурашкі, дактылі, пігмеі —Народ руплівасцю вядомы,Сяліцца ў шчылінах малеча ўмее.

(Да Гамункула.)

Не марыў ты, каб панаваць над светам,Жывеш у посудзе анахарэтам;А хочаш, я табе, тутэйшаму цару,Ва ўладу горы падару?

Гамункул

А што параіць мне Фалес?

Фалес

Маленькаму і траўка — лес.Сярод малых ты станеш дробны,Сярод вялікіх — волатападобны.Ты бачыш хмары журавоў? —Пігмеяў, дактыляў і іх цароў.Яны панішчыць здольны ўміг,Яны без жалю абскубуцьІ задзяўбуць усіх малых.Яны ўжо ім праклёны шлюцьЗа перабітых сваякоў.За мёртвых чапляў, за іх кроўАдказваць мусяць паразіты,Пігмеі, дактылі. Ні дзіды,Ні шаблі вострыя, ні латыІх не ўбароняць ад расплаты,Ім паратунку не дадуць.Радзеюць дактыляў рады,Пігмеі ў сполаху бягуць,Згубіўшы зброю, хто куды.

Анаксагор(памаўчаўшы, урачыста)

Перейти на страницу:

Похожие книги