Я люблю ва ўсім і ўсюдыРэспектабельнасць і цуды.Фалес
Дзе ж ты, Пратэй?Пратэй (чэрававяшчальна, то здаецца зблізку, то здаецца здалёк)
І там, і тут!Фалес
Ты ўсё штукарыш, баламут?Я твой таварыш, я — Фалес,Выходзь ужо, куды залез?Пратэй(нібыта здалёк)
Бывай тады!Фалес (нішкам Гамункулу)
Ён недзе блізка.Каб гэта ты ярчэй забліскаў —На ўсё цікаўны ён, як рыба,—Ці там дабро, ці там пахіба.Гамункул
Я ўжо нагрэўся дабяла —Баюся я, каб не расплавіць шкла.Пратэй (у вобразе вялізнай чарапахі)
Што там блішчыць, мігціць, іскрыцца?Фалес(засціць Гамункула)
Выходзь, каб добра падзівіцца.А хочаш знаць, якія рэчыМы ад цябе хаваем, тыПрымі лепш вобраз чалавечыБез розных штук і смехаты.Пратэй (у высакароднай чалавечай паставе)
А ты і ў хітрыках мудрэц!Фалес
Табе ж патрапіць трэба ўмець!(Адкрывае Гамункула.)
Пратэй (здзіўлена)
Бліскучы карлік! Проста дзіва!Фалес
Парады просіць ён пачціва.Адкрыў сваю мне мару, свой сакрэт,Што хоча цалкам выпладзіцца ў свет.У ім духоўнага паўнютка-поўна,А плоцкае ў ім выяўлена ўмоўна.Даўно б загінуў, каб не бераглоЯго істоту колбы гэтай шкло.Вось мы і думаем — ты не супроць,Каб гэты дух ды ўжыўся ў плоць?Пратэй
Ты, беззаганнага зачацця плод,Не нарадзіўшыся, ты рынуўся ў палёт?Фалес(ціха)
Здаецца мне, дзіцёнак голыЯшчэ ў дадатак і двухполы.Пратэй (да Фалеса)
Тым лепей, бо ён выбраць можа,Што больш яго істоце гожа.(Да Гамункула.)
Няма чаго круціць глузды —Пачні жыццё сваё з вады.Жыві, расці, нагульвай тлушч,Малых, слабых глытай і плюшч.Уведаўшы законы мора,Удасканалішся ты скора.Гамункул
Які прыемны пах духмяны —Я нібы ў млосці нейкай, п’яны.Пратэй
Ты маеш рацыю, малы,Хадзем хутчэй на водмель, тамМарскія пенныя валыІ пах гаючы, як бальзам.Пільней углядвайся ў бязмеж —Марскі паявіцца картэж.Хадзем туды.Фалес
І я з табою!Гамункул
Трайною духі йдуць хадою!{201}Радоскія Тэльхіны{202} з трызубцам Нептуна падплываюць на марскіх конях і драконах.
Хор
Мы гэты трызубец Нептуну скавалі,Каб ён таймаваў ім бурлівыя хвалі.Нептун ім адказвае Зеўсу старому —На грозныя грукаты страшнага грому;Ён хвалі сярдзіта ўздымае да хмар —На кожнай маланкі пагібельнай ўдар.А ўсё, што між імі трапеча, — загінеУ чорнай, як прорва, бяздоннай пучыне.Таму ён сягоння аддаў нам жазло,Каб слаўнае свята без буры прайшло.Сірэны
Вас, жрацоў у храме Феба,Дзетак сонечнага неба,Мы, прыхільніцы Гекаты,Прывітаць сардэчна рады.Тэльхіны