Читаем Фаўст полностью

Раней падземныя хваліў я сілы,Цяпер імкнуся ўславіць небасхілы.Ты на нябёсах, вечная, натхнёная,Трохвобразная, трохімённая —Дыяна, Луна і Геката{191},Народ мой уратуй ад супастата.Ціхапраменная, усюдыісная,Ты летуценная, ты непахісная,Моц пакажы сваю, бо час прыспеўНа ворагаў абрушыць грозны гнеў.

Маўчанне.

Пачута ўжо мальбаГаротнага раба:Геката ў гонар згодыМяняе рух прыроды.Бліжэй, бліжэй — о, ўжо і блізкаСрабрысты бляск начнога дыска,Багіні прамяністай трон —Як сімвал гневу ззяе ён.Не набліжайся, грозна-ўладны шар:Зямлю і мора спаліць твой пажар.Вядома ўсім, як часта чары, скокіФесальскіх ведзьмаў, чарадзеяўУніз скіроўвалі твой лёт высокіДа спраў ліхіх, нядобрых дзеяў.Цямнее шар… яшчэ… яшчэ…І раптам — іскры, гром і стрэлы,Штось па зямной кары сячэ! —Чаго ж я стаў, нібы здранцвелы? —У ногі, раб! — ты вінаваты:Бяду наклікаў іменем Гекаты.

(Падае ніцма.)

Фалес

Што не прымарыцца Анаксагору?Што з ім такое? Ўпаў. Глядзіць угору.Па-рознаму на ўсё глядзім мыУ гэтыя вар’яцкія гадзіны:Ён бачыць шар, а мне здаецца,Што месяц не крануўся з месца.

Гамункул

Зірні на месца, дзе былоНядаўна карлікаў жытло.Упала з месяца скала,І ўжо не стала там жытла.Сам бачыў я, як са свяцілаЛяцела глыбіна і як змясілаСяброў і ворагаў яна.Мяне, аднак, хвалюе тая сіла,Якая ў творчых дзеяннях віднаІ воляю зямлі й нябёсаўБудуе тысячы уцёсаў.

Фалес

Тут толькі здані, патарочы!Няхай іх прыме пыл і гразь!І добра, што не ты іх князь.А ці не лепей нам заместПустых дыскусій зведаць фэст.

Выходзяць.

Мефістофель (прадзіраецца з другога боку)

Як цяжка па крутых гарах цягацца,Як хочацца ўдыхаць смалісты водар Гарца!Ах, мілы Гарц, туды адкрытаЯ сцебануў бы наўскапыта;Аднак я ўведаць быў бы рады,На чым усё ж сыны Элады,Не маючы ні серкі, ні смалы,Патэльні грэюць і катлы.

Дрыяда

Магчыма, дома ўвішны ты і ўпарты,А ў нас дык проста смеху варты.Чым выгаворваць злосныя намовы,Святыя ўшанаваў бы ў нас дубровы.

Мефістофель

Пакінуты аднойчы родны крайІ чорту дарагі, як богу рай.Што за пачвара там гняздзіццаТрайная? Мо ў вачах траіцца?

Дрыяда

Там фаркіяды! Падыдзі! КабетыЎ эстэтыку ўвядуць і ў этыкеты.

Мефістофель

Чаму б і не? Мне хараство ўласціва!Эге! Тут болей дзіва чымся піва,Агіда сутаргай мне зводзіць пысак.Лепш здохнуць, чым яшчэ хоць разТакіх убачыць адалісак,Такіх страшыдлаў і зараз.Ды гэта проста — як кашмар!Падумаць толькі — тых пачварЯшчэ й антычнымі завуць!Мы выспяткамі з пекла прэчПрагналі б гэтакіх старэч! —Бы кажаны, пішчаць, сапуць.

Фаркіяда{192}

Падайце вока мне, зірну я,Хто гэта ў госці ўжо шыбуе.

Мефістофель

Перейти на страницу:

Похожие книги

Драматическая трилогия
Драматическая трилогия

Библиотека проекта «История Российского государства» – это рекомендованные Борисом Акуниным лучшие памятники мировой литературы, в которых отражена биография нашей страны, от самых ее истоков. Граф Алексей Константинович Толстой (1817–1875) – классик русской литературы, один из крупнейших наших поэтов второй половины XIX столетия, блестящий драматург, переводчик, создатель великолепной любовной лирики, непревзойденный до сих пор поэт-сатирик. Самой значительной в наследии А.К. Толстого является его драматическая трилогия, трагедии на тему из русской истории конца XVI – начала XVII века «Смерть Иоанна Грозного», «Царь Федор Иоаннович» и «Царь Борис». Трилогия Толстого, вызвавшая большой резонанс в России и имевшая небывалый успех на сцене русского театра, и по сей день остается одной из крупнейших вершин русской драматургии.

Алексей Константинович Толстой

Трагедия