Добра знаем, пад вадоюХодзяць рыбкі чарадою —То наверх ідуць, то ўглыб.То гуляюць зноў на хвалі.Пэўна, ў світу вы папалі,Бо значнейшыя ад рыб.
Нерэіды і трытоны
Выплываючы з пучыны,Зразумелі мы прычыны,Што дурніцамі былі б,Каб нырцамі, плывам спорымНе даказвалі, што ў морыМы значнейшыя за рыб.
(Адплываюць.)
Сірэны
Імгненна ўцяклі?Гуртом паплыліЯны ў СамафракіюДалей ад вампіраўДа добрых кабіраў{195}На гожасць усякую,На дальнія рыфы.Ёсць даўнія міфы,Што плодзяцца боствыТам самі з сябе,Не могучы простаСтрымацца ў пладзьбе.Не гасні, свяціла,Да ранішняй золі,Дай нашай сваволіНацешыцца міла.
Фалес (на беразе, Гамункулу)
Я б мог цябе правесці да дзвярэй,Пячоры той, дзе песціцца Нерэй{196}.Але ён стаў такі дзікун,Такі прыдзірлівы буркун,Нібы цячэ ў ягоных жылах жоўць —Яго цяпер і не заводзь.Жыве самотна, як анахарэт,Відаць, яму нямілы белы свет.А зрэшты, што ні гавары,А шмат каму памог стары.
Гамункул
Пастукаем. Я не баюся,Што, можа, стукну й разаб’юся.
Нерэй
О, галасы людскія на дварэ.Мяне адразу ўжо і злосць бярэ,—З багамі чэрнь надумала раўняцца,Не могучы і над сабой падняцца.Мне, богу, адпачыць даўно пара,Ды не магу я не рабіць дабра.Ці не таму мне так несамавіта,Што ўсё дабро маё людзьмі забыта.
Фалес
І ўсё ж адказам нас не абыходзь;Вось гэты дух, увязнены ў сасудзе,Агеньчык-чалавек, удзячны будзе,Калі параіш, як ужыцца ў плоць.
Нерэй
Народ сваім стаў розумам багаты,—Не будзе ён маім указкам рады.Ці ж то не я асцерагаў Парыса:Пакінь, казаў, нашто табе здалісяЖанкі чужыя? Слухаў ён парады? —Вайну траянцаў, элінскі паход,Аблогу доўгую на дзесяць год,Трэск бэлек, грукат, шал агню,Знішчэнне, страшную разню,Герояў мужных марны сконІ судны дзень, калі загінуў Іліён,—Прынц гэта на алтар усклаўСваіх сумніцельных любоўных спраў.І гэта непазбыўная хімера,На страх патомкам ліраю ГамераАпетая, — прадказана ж была.Не слухаўся Парыс, не ўнікнуў зла.І колькі слаўных дочак і сыноўЗдабычай сталі піндавых арлоў!Ці не дарма чакала Пенелопа?А я ж казаў герою АдысеюПра хітрую, падступную Цырцэю,Пра аднавокага казаў Цыклопа,Пра неабачлівасць яго сяброў.Што ж ён? Паслухаўся разумных слоў?Ды не! — ён рынуўся ў віры трывогІ толькі выпадкам жыццё збярог.
Фалес
Забудзь хутчэй гарачнасць маладых —Ці мала ўдзячных знойдзецца між іх;Удзячнасць пераважвае заўждыНяўдзячнасці і чэрствасці плады.Парай, вялікі старац і мудрэц,Як можа волю атрымаць хлапец?