Не псуйце мне мой радасны настрой —На ўсё свой час, ва ўсім парадак свой.На фэст чакаю дочак-нерэід,Марскіх кудзесніц — грацый і дарыд.Такіх стварэнняў дзіўных, як у нас,Алімп не бачыў і Парнас —Гарэзуюць у ярасці буруна,І чуецца крыштальных кропель звон,—Калі імчацца скакуны Нептуна,Калі імчыцца вадзяны дракон.Усё ў вадавароце — бог і світа —З марской стыхіяй непарыўна зліта.Ужо ляціць па хвалях калясніца,Венерына квадрыга-бліскавіца!Там першая красуня Галатэя{197}На ярка-чыстай роўнядзі ЭгеяКартэжам правіць. Ёй пасля КіпрыдыПрыпала ездзіць на святочным возе.Дарыды служаць ёй і нерэідыЯна цяпер багіняй у Пафосе;Ідзіце да Пратэя — мудры дзедПараду дасць, раскажа ўсё як след.
(Ідзе да мора.)
Фалес
Казаў жа я, што цвёрды мае лобСтары Нерэй, пустэльнік-мізантроп.Ідзём лепш, хлопча, да Пратэя{198}.Ёсць хібы і ў яго — ды іншага парадку:Дзядок таемнасць любіць і загадку;Па-свойму кожны з нас дурэе.
Выходзяць.
Сірэны (на вяршынях скал)
Што гэта там у даляхКалышацца на хвалях,Дзе парус мкне крылаты?Вясёлыя дзяўчаты,Русалачкі марскія.Вада — то іх стыхія.Са скал сыходзьма, дзевы,Паслухайма іх спевы.
Нерэіды і трытоны
Хай дзівяцца нябёсыНа дзіўныя дзівосы.Кабірам шчыт Хілоны{199} —Як сімвал абароны.Кабіраў сустракайцеІ гімны ім спявайце!
Сірэны
Вы ростам — няўдалыя,Вы сілай — трывалыя,Надзея апошняяТапельца кожнага.
Нерэіды і трытоны
Хай з намі і кабірыСпраўляюць фэст у міры.Калі кабір гуляе,Нептун адпачывае.
Сірэны
Наткнуўшыся на мель,Патоне карабель.Кабір жа маракуЗаўжды падасць руку.
Нерэіды і трытоны
З намі трое, а чацвёрты,Вельмі важны, вельмі горды,Не прыстаў да іх траіх,—Кажа: «Думаю за ўсіх».
Сірэны
Хай бог смяецца з бога,З таго ім анічога.А ў нас да ўсіх павага,Таму й жывём няблага.
Гэта адкуль нам знаць?Лепш на Алімпе спытаць.Не ведаем вось мы,Адкуль там восьмы.Прыйсці абяцаюцца,Заўсёды спазняюцца.Вечна спяшаюццаНепараўнальныя,Зведаць стараюццаНепазнавальнае.
Сірэны
Малітвай ім,Багам усім —Чужым, сваім —Мы дагадзім.
Нерэіды і трытоны
Свята пышнае мы справімІ саміх сябе праславім.
Сірэны
Герояў ЭладыУславіць мы рады —Руно здабыліІ славу знайшлі!І вас мы славім шчыра,Бо вы знайшлі кабіра!
Агульны хор
І вас мы славім шчыра,І нас праслауце шчыра,Бо вы знайшлі кабіра!Бо мы знайшлі кабіра!
Нерэіды і трытоны плывуць далей.
Гамункул
З такога прымітывуДаюся проста дзіву —У ім вучоныя бародыШукаюць завязі прыроды.
Фалес
Стары мядзяк не йдзе ў раміз,Іржа ж — каштоўнейшая з рыс.