Читаем Вянок полностью

Ціхі вечэр; знікнула сьпякота,Весялей струіцца між чаротаРэчка, што ўцекае ў ставок;Ўкруг яго ідзе вярбін вянокЙшчэ зялёных, сьвежых, хоць каравых;Плесьня каля бярэгоў іржавыхСаматканым поясом ідзеІ лілеі расцвілі ў вадзе;Часам з візгам ластаўка малаяПранясецца нізка, і чэркаеКрылечкам з разгону гладзь стаўка,Налякаўшы гэтым матылька.Часам лін ці окунь успляснуццаІ кругі шырока разыйдуцца;Часам выпаўзаюць палежацьТут вужакі шэрые на гаць,У канцы каторай. млын схіліўся;Спарахнеў ён, ледзь не разваліўся.Пачарнела кола і даўноМохам цёмным абрасло яно.Але сённі ходзіць кола млына,Бо прыйшла да млынара дзяўчына,Каб мог сукруху с сэрца збыць.У белай опратцы яна стаіць,Нахіліла смуглую галоўкуІ чуваць, як сэрца праз шнуроўкуЧаста б'ецца. А стары млынарТройчы брызнуў ёй вадой на тварI, уставіўты на хвалі вочы,Прыглушоным голасам шапочэ:"Пакланюсь я табе, царыца,Чыстая, сцюдзёная вадзіца.Ты цячэш балотамі, імхамі,Жоўтымі, сыпучымі пяскамі,Бэрагі крутые падрываеш,Дрэвы ды камні падмываешІ нясеш іх к мору-акіяну,К выклятаму востраву Буяну.Там і вецер буйны не гуляе,Там і сонцэ краснае не зьяе,Там ня блішчэ ясная зараніца.І прыносіш ты туды, вадзіца,Важкі сум ад сэрца Кацярыны.Я навокал абваджу тры тыны,На замок іх моцна замыкаю,Ключ у морэ-акіян кідаю.Як са дна ключу ўжо не падняццаТак і гэтым словам не мінацца".І падносіць млынару дзяўчынаЯек рэшата й палатніну. * * *Па ляду, у глухім бары,Дзе, ля ральлі стаяць тры хаты,Мужык ідзе, — насьвітцы латы,А сам няхібкі, хоць стары,С чупрынай, белаю, як лунь,І з барадою сьнегавою,Зямлёй прапахшы і сасною,Ен пільна ўсё глядзіць на рунь."А каб ты здох!" Бач, па расеХтось трапіў к збожжу ад крыніцы;Ды вось і вузкі сьлед капытца:Алері тут былі ў аўсе.Усё знішчуць, падлы, хоць ня сей,—Не дачэкаеш умалота!А тут ешчэ цераз балотаНе прабярэшся да людзей.Снуюцца хмарай камары;Кішмя-кішаць у зёлках гады;Падшывам абрастаюць ляды...Зьвядуць, зьвядуць людзей бары.Даўно пачаў "хадзяін" дбаць,Каб пушча тут была нанова,Ды толькі ведае дзед "слова",А то дабра бы не зазнаць. Нізка вершоў "Место".

Ты — чарователь неустанный,

Ты — не слабеющій магнитъ

В. Брюсовъ.

УСТУП.Зьвярнуў калісь Пэгас на вулкіС прывольных, палявых дарог, —І пракаціуся топат гулкіІ іскры сыпнулі с пад ног.У грудзі кволые запала,Дачка каменьняў, место мне.Пачую я тэй іскры жалаІ верш аб месьце з сэрца мкне. * * *
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики