"Душой стаміўшыся ў жыцьцёвых цяжкіх бурах,Свой век канчаю я ў манастырскіх мурахІ пільна летацісь другі ўжо год пішу:Старанна літэры малые вываджуІ спісваю ўсё ад слова і да слова3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва.І добрые яго, і кепскіе дзелаАпаведаю тут. Так рупная пчэлаУмее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.І бачэннаму мной — я годны веры сьведак.Хай тые ведаюць, што з'явяцца па нас,Усю праўду пра жыцьцё ў наш і пройшлыПра войтоў, лаўнікоу, і райцоў і паспольстваПра розных каралёў, і бітвы, і пасольсва.Што тут чынілося ў даўные гады,Што думалі, чаго бажалі мы тады,За што змагаліся, як баранілі веру, —Хай зьведаюць усё патомкі праз паперу!Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, —І вось у спомінах устане, ажыве,Калі знайдуць мае ня хітрае пісаньня,Пра гэтае жыцьцё, надзеі, справаваньня.Так морэ — у Гданску я чуваў — прымчыць вадойБутэльку к берэгу, аблітую смалой,Ўсю ў дробных ракоўках і ў ціне, Не замалаЯна была ў вадзе і шмат чаго спаткала.Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб'юць,I, як трапляецца, быць мо ў ёй знайдуцьЛіста. Па звычаю марскому гэтак весьціНам, утапаючы, шлюць людзі. У моры гдзесьці.Загінулі яны, і, можэ, соткі год3 тых часоў працяклі, і згінуў іх народ,І ўсё зьмянілося і ўжо пра іх забылі.Вы літары, цяпер нанова ўсё збудзілі!І людзі зьведаюць аб прадзедах сваіхАб горы, радасьцях і аб прыгодах іх,Каму маліліся, чаго яны шукалі,Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі".ПЕРАПІШЧЫК.На чыстым аркушу, прад вузенькім вакном,Прыгожа літэры выводзіць ён пяром,Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радаміЧырвоную страку; усякімі цьветамі,Рознакалёрнымі галоўкамі зьвяроўІ птах нявіданных, спляценьнем завіткоўЁн пакрашае скрозь—даволі ёсць знароўкі.Свае шматфарбные застаўкі і канцоўкі,І загалоўкі усё, — німа куды сьпяшыць!Парой ён спыніцца, каб лепі завастрыцьПяро гусінае, і гляне: сьветла сонцэСтаўпалі падае праз вузкае ваконцэІ круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл;Як сіневаты дым нявідзімых кадзіл,Рой хмарачэк плыве; шырокімі кругаміУ небі ластаўкі шыбаюць над крыжаміЯк жар гарашчымі; а тут, каля вакна,Маліноўка пяе і стукае жаўна.І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіцьНеяркім серабром; нячутна дзень праходзіцьЎжо хутка будзе ноч і першая гвездаБлагаславіць канец прыгожаго труда.КНІГА.