Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запевае:"Сьцежка ў полі пралегае траўкай зарастае.Каля сьцежкі пахіліўся явар да каліны, —Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына.Ой, ішла дарога долам, ды ішла і горкай, —Не схавалася дзяўчына ад тэй долі горкай: —Бо ляжыць яе дарожка, траўкай зарастае;Сумна глянуць, цяжка бачыць, жаль душу праймае". * * *Ня кувай ты. шэрая зязюля,Сумным гукам у бары;Мо і скажэш, што я жыці будуАле лепш не гавары.Бо ня тое сьведчыць маё сэрцэ,Грудзі хворые мае;Боль у іх мне душу агартае.Думцы голас падае.Кажэ, што нядоўга пажыву я,Што загіну без пары...Прыляці-ж тады ты на магілу,Закувай, як у бары.ЯН І МАЦІ.Ты стамілася, змарнела, сьлёз праліла рэчку.Што-ж, пастаў прэд абразамі, запаліўшы, сьвечку:Мо паможэ Яну гэты сьвет і пацер словы...Асьвяціла сьвечка з воску хлопца твар васковы.Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцекаюць,А ў вачах збалелых Яна сьлёзы праступаюць.Сьвечка сьвеціць, сьвечка зьяе, свечка дагарае,І ў панурай, цеснай хаці хлопец памірае.Ой, ня век жэ сьвечцы тонкай зіхацець, гарэці.Дагарыць яна і анікне, як і ўсё на сьвеці... * * *Сэрцэ ные, сэрцэ кроіцца ад болю:Ой, пайду я с цеснай хаты ў тое поле.Ў чыстым полі вецер вее, павевае,—Ты пакінь мяне, нуда мая немая!Я тады-б у песьні звонкай, салаўінайВыліў тугу і на вецер буйны кінуў,І развеяў бы яе ён па раздольлі,Каб ні ўбачыць мне ніколі ўжо нядолі.ВЕЧЭР.Месяц круглы ўстаў на небі,Блішчыць не высока,Ўвесь чырвона-жоўты, бытцымПугачова вока.3 мілым, задушэўным зыкамВажкі хрушч летае;Пра несшчаснае каханьнеНехта запевае.Голас полем пракаціўся,У бары аддаўся:„А дзе-ж тая крынічэнька,„Што голуб купаўся?"—І снуюцца сумна ў сэрцы,Ўюцца адгалоскіГоркай песьні, простай песьніБеларускай вёскі...Нізка вершоў "Старая Беларусь"