Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожайЯ ўзяў і срэбные засьцёжкі адамкнуўПерэчытаў рады кірыліцы прыгожай,І воску з ладанам прыемны пах пачуў.Вось псальма сьлічная: "Як той алень шукаеКрыніцы чыстай, так шукаю Бога я".Як все сьвежасьцю яе краса жывая!Як радасна ўсё далыш сьпяшыць душа мая!І бачу я ў канцы няхітраю прыпіску,Што "кнігу гэтую, раб Божы, дзяк ГапонДзеля душы спісаў у месту Воўкавыску.У рок сем тысяч сто васьмы с пачатку дзён".СЛУЦКІЕ ТКАЧЫХІ.Ад родных ніў, ад роднай хатыУ панскі двор дзеля красыЯны, бяздольные, узятыТкаць залатые паясы.І цягам доўгіе часіны,Дзявочые забыўшы сны,Свае шырокіе тканіныНа лад пэрсідзкі ткуць яны.А за сьцяной сьмяецца поле,Зіяе неба з-за вакна —І думкі мкнуцца мімаволіТуды, дзе расьцвіла весна,Дзе блішчэ збожжэ ў яснай далі,Сінеюць міла васількі,Халодным срэбрам з'яюць хваліМіж гор ліючэйся рэкі.Цямнее край зубчаты бора...І тчэ, забыўшыся, рукаЗаміж пэрсідзкаго узораЦьвяток радзімы васілька.БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ.Скарына, доктар лекарскіх навук.У доўгай опратцы на вежы сочыць зоры.Яны спрыяюць! Час! 3 рухавых рукСкарыны пье адвар пан земскі пісар хворы.І ўраз пабачыў ён, што ізумрудЎ пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,Што блеску ў ім німа... І з болем тутЁн зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца. * * *