Я гляджу на старажытны герб — вершніка на ўздыбленым кані — і думаю, што любы іншы сімвал нашай сярэднявечнай дзяржавы выглядаў бы неяк недарэчна. У «Пагоні» аддюстравалася гераічная барацьба за існаванне, якую краіна вяла амаль несупынна. 3 сярэдзіны XV да сярэдзіны XVI стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае адбіла 75 набегаў крымскіх татараў, што кожны раз выводзілі з сабою палон. (Да прыкладу, у 1506 годзе князь Міхал Ілінскі, разбіўшы крымчакоў пад Клецкам, вызваліў сорак тысяч палонных беларусаў) Смяротная небяспека пагражала і з захаду. 3 канца XIII стагоддзя да 1410 года 150 разоў урываліся на абшары Княства крыжацкія войскі.
Ратных клопатаў хапала, вядома, і палачанам. На багаты ганддёвы горад прагна паглядала рыцарства Лівонскага ордэна, што быў прыбалтыйскай філіяй Тэўтонскага. У 1333 годзе пад Полацк заявіўся з войскам і флотам магістр Эбергард фон Мангейм. I тады, і праз год немцы вярталіся дадому, як той казаў шылампатакіхапіўшы. 1366,1375,1382,1386-ты — угэтыя гады палачане зноў бараніліся ад крыжакоў, што рабавалі крывіцкія землі.
Полацкае рушэнне мужна білася ў 1348 годзе на рацэ Стрэве, дзе саракатысячнаму войску Вялікага Княства супраць стаялі рыцары з Нямеччыны, Чэхіі, Францыі і нават з Англіі. Каб адбіцца і выжыць, продкі заўсёды былі напагатове. Паводде ўсходнеславянскай традыцыі, пасля раптоўнага нападу мужчыны пеша і конна даганялі ворага, каб вызваліць палонных і паквітацца за забітых. Іначай кажучы, выпраўляліся ў пагоню. Так было яшчэ за Усяславам Чарадзеем, а ў 1387 годзе ў адрасаванай жыхарам Полацка ды іншых беларускіх земляў грамаце Ягайла пісаў: «У тым жа разе, калі давядзецца гнацца за ворагамі і непрыяцелямі нашымі, дык у гэтае сцігаванне, што панароднаму завецца пагоняй, абавязаныя ісці не толькі рыцары, але і кожны мужчына, незалежна ад паходжання і багацця, абы ён здольны быў насіць зброю».
Трэба дадаць, што сімвалы «Пагоні» — белы конь і вершнік на ім — вельмі старажытныя і звязаныя з індаеўрапейскай міфалогіяй. 3 яе ў беларускія казкі прыйшоў сюжэт пра зялёныя лугі і запаведныя мурагі, на якіх пасецца белы жарабец. Ідучы змагацца са злом і пачварамі, людскі абаронца трапляе ў непраходную пушчу, дзе жывуць у хатцы на галявіне трое сівых дзядоў што ўвасабляюць продкаў Яны дапамагаюць герою злавіць і асяддаць чарадзейнага каня. Народны заступнік на кані меў агульныя рысы з паганскім богам Ярылам, а ў хрысціянскія часы пачаў у песнях і казках атаясамлівацца са святымі Юрыем і Міколам.
Упершыню летапісы паведамляюць пра «Пагоню» каля 1270 года: «Чалавек на конй з мечом, а то знаменуючы через той герб пана дорослого лет, хто бы мог боронйтй мечом Отчизны своее». У 1295-м вялікі князь Відень зрабіў «Пагоню» дзяржаўным сімвалам. Вось як гаворыцца пра гэта ў Густынскім летапісе: «Витен нача княжети над Литвою йзмыслй себе герб й всему княству Лйтовскому печать: рыцерь збройны на коне з мечем, еже ныне нарйчут, Погоня»».
Адзін з першых расійскіх гісторыкаў В. Тацішчаў які карыстаўся і страчаным пазней Полацкім летапісам, сцвярджаў, што гербам Белай Русі спрадвеку быў вершнік з мячом. Найбольш раннія такія выявы, вядомыя сёння навукоўцам, знаходзіліся на пячатках Аляксандра Яраславіча Неўскага, што княжыў у 1236–1251 гадах у Ноўгарадзе. Пячаткі былі двайныя: на адным іх баку коннік трымаў дзіду, на другім — меч. З’яўленне ў Неўскага дадатковага герба ў выглядзе добра знаёмага нам сімвала археолаг Міхась Чарняўскі тлумачыць тым, што, ажаніўшыся ў 1239 годзе з полацкаю князёўнаю (каб мець моцных хаўруснікаў у барацьбе з нямецкімі і шведскімі рыцарамі), Аляксандр Яраславіч у якасці своеасаблівага пасагу ўзяў і жончын герб — крывіцкую полацкую «Пагоню», што было цалкам у традыцыях сярэднявечча.
Пры Ягайлу на шчыце гербавага конніка з’явіўся шасціканцовы крыж. Сваімі абрысамі ён нагадваў полацкую святыню, зробленую Лазарам Богшам ддя Еўфрасінні.
Згодна з законамі дзяржавы, герб змяшчаўся на пячатках паветаў (Выразаную з пясчаніку пячатку з «Пагоняй» археолагі знайшлі і ў Полацку.) Збройны вершнік упрыгожваў гарадскія брамы, вежы магістратаў і сцягі ваяводстваў Полацкае ваяводства, як высвятліў доктар гістарычных навук Міхась Ткачоў, атрымала спачатку жоўты штандар з «Пагоняй» на белым полі. Рыцар з узнятым мячом скакаў і на сцязе Вялікага Княства. У XVI стагоддзі гэты штандар меў выгляд палотнішча з пурпуровага або чырвонага ядвабукітайкі (кітайскага шоўку) з вышытымі на ім «Пагоняй» і Багародзіцай з немаўляткам. 3 баявым воклічам «Багародзіца! Памагай!» войска ітттло ў бой, «Багародзіцу» спявалі ў самыя цяжкія хвіліны бітвы.