Вызваленне ад татарскага ярма, гэтай найвялікшай трагедыі расійскага народа, было толькі знешнім. Замест забытых дэмакратычных вечавых традыцый Масковія ўспадчыла дзяржаўную пабудову Арды і, па сутнасці, зрабілася яе адлюстраваннем. Тут мы бачым і жорсткае адзінаўладдзе, і сляпую падначаленасць «холопов государевых», і чынгісханаўскую ідэю ўлады над усім светам — «Два Рйма пало, а Москва третйй есть, а четвертому не бытй». Усходні сусед абвяшчаў сябе спадкаемцам апошняга «истинно хрйстйанского царства» — Візантыі, а значыцца, выратавальнікам хрысціян ад усіх «паганых» і «раскольнікаў». Маскоўскія князі старанна падтрымлівалі байкі пра сваё паходжанне ад імператара Аўгуста. Свецкія і духоўныя ўлады не цярпелі ніякага іншадумства, душачы ўсякую свабодную і незалежную думку.
У татараў пазычылі і арганізацыю войска, і тактыку выпаленай чужой зямлі, і вайну не ўменнем, а колькасцю, і нялюдскія расправы з насельніцтвам сумежных дзяржаў.
Са старажытных часоў усходнія славяне мелі тры асноўныя дзяржаўныя і народаўтваральныя цэнтры: Кіеў Полацк і Ноўгарад (некаторыя даследчыкі гавораць нават пра самастойны ноўгарадскі этнас). Цяпер на паўночным усходзе ўзнік чацвёрты цэнтр, што ўвасобіўся ў Маскоўскай дзяржаве, якая з неверагоднай жорсткасцю знішчыць Ноўгарадскую рэспубліку, дзе захоўваліся дэмакратычныя вечавыя традыцыі.
Ужо напрыканцы XV стагоддзя Масква заявіла аб прэтэнзіях на Беларусь і Украіну, крывадушна называючы іх «йсконй русскймй». Падставаю ддя вайны магло стаць усё, што заўгодна: напрыклад, нежаданне літоўскіх гаспадароў называць маскоўскіх князёў царамі. Полаччына, як усходні рубеж Вялікага Княства, няраз прымала на сябе першыя ўдары. Войны сталі амаль бесперапыннымі. Яны вяліся ў 1492–1494, 1500–1503, 1507–1508, 1512–1522 гадах.
У 1502 годзе ўсходнія суседзі спустошылі і спалілі ўсе вёскі паміж Віцебскам і Полацкам. Князь Васіль Шуйскі аддаў горад агню ў 1513-м. Наступны раз варожае войска з’явілася пад полацкімі сценамі праз два гады. У траўні 1518-га палачане зноў частавалі няпрошаных гасцей кіпячай смалой і варам. Замак ворагам узяць не ўдалося, але места гарэла, жанчыны галасілі над забітымі, а мужчыны давалі прысягу адпомсціць і ўспаміналі, як білі прыхадняў у верасні 1514 года пад Оршай.
Там наша войска здабыло адну з самых бліскучых перамогаў у сярэднявечнай ваеннай гісторыі. 35 тысяч продкаў на рэчцы Крапіўне ўшчэнт разбілі 80-тысячнае маскоўскае воінства Васіля III, што меў прыслоўе: «Пакуль конь мой хадзіць будзе і меч секчы, не дам спакою Літве».
Князь быўхвалько: захапіўшы старажытны беларускі Смаленск, ён загадаў ваяводам «войскі літоўскія і польскія з каралём да Масквы, як быдла пугамі, прыгнаць». Каля Оршы выйшла іначай: беларуская конніца пяць вёрст гнала і высякала ашалелых ад страху заваёўнікаў. Целы забітых загацілі Крапіўну, і рачулка выйшла з берагоў Загінула 40 тысяч непрыяцельскіх ратнікаў у палон трапілі дзесяць ваяводаў.
Гэтую бітву можна ўбачыць на жывапісным палатне невядомага мастака XVI стагоддзя ў Нацыянальным музеі ў Варшаве. На дзідах беларускіх воінаў — белчырвона-белыя сцяжкі.
У гонар перамогі былі пабудаваныя храмы святой Тройцы і святога Міколы, што і цяпер стаяць на вуліцы Дзіджоі ў Вільні. А выйграў бітву пад Оршай гетман Канстанцін Асгрожскі, праслаўлены палкаводзец Вялікага Княства, які перамагаў у шасцідзесяці сечах. Ён жа, па сутнасці, спыніў набегі татараў Раней яны даходзілі нават да Полацка, які ў 1508 годзе спалілі. Разам з татарскай конніцай палілі полацкія прадмесці і ўмацаванні ў 1519-м маскоўскія ваяводы Гадуноў Ялецкі і Засекін.
У выніку такіх дзеянняў расла варожасць да агрэсіўных усходніх князёўдэспатаў Нашы продкі пачыналі сумнявацца: ці сапраўды там жывуць іх аднаверцы — праваслаўныя хрысціяне? Збудаваўшы сваім коштам віленскую Траецкую царкву, пераможца Васіля III загадаў зрабіць у ёй гэткі надпіс: «В лето 1514 церковь сю созда Константйн Острожскйй, гетман Велйкого Княжества Лйтовского, в память победы под Оршею над врагом и супостатом веры хрйстйанское, православное, князем Московскйм».
М. Карамзін у сваёй «Истории государства Россййского» пісаў што войскі Вялікага Княства яшчэ «ніколі не атрымлівалі такой славутай перамогі над расіянамі». Пра бітву на Крапіўне ведала ўся Еўропа: яе вывучалі як прыклад бліскучых пераможных дзеянняў малалікай арміі супроць значна болыпай збройнай сілы праціўніка. Гетмана Астрожскага называлі другім Ганібалам ці Сцыпіёнам, а яго ваяроў часта параўноўвалі з мужнымі воінамі антычнай Македоніі.