Разгром Тэўтонскага ордэна ўратаваў беларусаў ад фізічнага вынішчэння, як гэта здарьшася, напрыклад, са славянскімі плямёнамі бодрычаў і люцічаў, на чыіх бьшых землях пабудаваны Берлін. Грунвальд — сярод найгалоўнейшых падзей нашай гісторыі. Дзеля параўнання яшчэ раз нагадаю, што ў бітве на Чудскім возеры воінаўудзельнічаларазоўудзесяцьменей, а забітых крыжакоў было пяцьсот супроць 40 тысяч вынйпчаных пад Грунвальдам. (Яшчэ 15 тысяч былі захопленыя ў палон.)
Пасля бітвы ордэн настолькі аслаб, што да Першай сусветнай вайны нага ўзброенага немца на беларускія землі не ступала. Князь Вітаўт (у гісторыкаў ёсць версія, што ён устрымаўся ад канчатковага разгрому Ордэна, каб пакінуць той як супроцьвагу Полыпчы) бачыў сны пра каралеўскую карону, і пад канец жыцця яны ледзь не спраўдзіліся. Гаспадар Беларусі, Літвы, Жамойці і Украіны ўжо сабраў гасцей са сваіх уладанняў і з замежных краін. На ўрачыстасць была запрошаная і полацкая дэлегацыя. Пакуль з Рыма везлі карону і прывілей на каралеўскі тытул, князь з дваром і прыезджыя ад раніцы да вечара балявалі. Летапісец занатаваў: «И мешкалй всй тыя гостй у велйкого князя Вйтовта сем недель, а оброку йм выходйло на стравы на кожный день по пятй сот бочок меду, по пятй сот яловйц, по пятй сот баранов, по пятй сот вепров, по сту зубров, а по сту лосей, а иных речей й чысла не было». Палачане сядзелі на гэтых шчодрых пачостках на ганаровым месцы і, прынамсі, дзесятак зуброў і сотню бараноў умялі. Чаканне, аднак, скончьшася нявесела: палякі перахапілі рымскіх паслоў рассеклі Вітаўтаву карону напалам і, як паведамляе беларуская «Хроніка Быхаўца», «приложили ко короне бйскупа королевского, которая прй замку Краковском у костеле святого Станйслава есть».
Грунвальдская перамога заваявала Вялікаму Княству павагу еўрапейскага свету. Праз тры гады пасля разгрому тэўтонцаў у Беларусь прыехаў прапаведаваць сваё вучэнне найбліжэйшы паплечнік Яна Гуса магістр Геранім Пражскі. У Віцебск ён прыбыў па Дзвіне на караблях разам з князем Вітаўтам. На палымяныя Геранімавы казанні адгукаліся і сэрцы палачанаў.
Вацлаў Ластоўскі быў перакананы, што ў вядомым навуцы данясенні лацінскага манаха пра падарожжа Гераніма Пражскага ў Вялікае Княства зробленая памылка і пад згаданым там наведваннем «Плескава» трэба разумець прыезд не ў Пскоў як часам лічыцца, а ў Полацк, дзе высокі госць з Чэхіі «ўвайшоў у царкву тых русінаў і няверных у часе адправы дзеля пакланення абманным іх сакрамантам і, укленчыўшы, паў ніц перад гэтымі мнімымі сакрамантамі».
Калі пачаліся добра вядомыя нам з гісторыі сярэднявечча гусіцкія войны, чэхі прапанавалі Вітаўту стаць іх каралём. Той у 1422 годзе паслаў на дапамогу гусітам свайго пляменніка Жыгімонта Карыбутавіча з пяцітысячным беларускім войскам, каля паловы якога складалі праваслаўныя жыхары Прыдзвіння. Шмат хто з іх ваяваў побач з чэхамі болей за дзесяць гадоў, да трагічнай Ліпанскай бітвы, дзе былі канчаткова разгромленыя сілы табарытаў. (Між іншым, гусіцкая вера пусціла на беларускіх землях такія моцныя карані, што ў 1436 годзе дзеля барацьбы з ёю тут увялі інквізіцыю. Праўда, у нашай верацярпімай дзяржаве гісторыя адмерала інквізіцыі на існаванне ўсяго сорак тры гады.)
Тым часам на Бацькаўшчыне зноў лілася братняя кроў Вітаўт сышоў у магілу, і разгарэлася змаганне за віленскі пасад паміж князямі Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам. Полацкая зямля прызнала гаспадаром прыхільнага да праваслаўных Свідрыгайлу. Сюды ён і прыехаў збіраць сілы. Князя пагубіла жорсткасць: распраўляючыся з Жыгімонтавымі прыхільнікамі, ён спаліў на камені пад віцебскім замкам самога праваслаўнага мітрапаліта Герасіма. Дараваць гэтага палачане і віцябляне не маглі. Іх мячы адмаўляліся служыць такому гаспадару, і Свідрыгайлу непазбежна спасцігла доля ўцекача.
Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч, які вечна азіраўся на Полыпчу, таксама прынёс продкам мала радасці. Вестку пра яго забойства Полацк сустрэў з палёгкаю. Князя звялі са свету ў стылі той эпохі. У Трокі (цяперашні Тракай), дзе жыў гаспадар дзяржавы, прыйшоў абоз з трох сотняў вазоў на кожным з якіх хавалася ў сене пяць воінаў Жыгімонт, зачыніўшыся, маліўся ў замкавай капліцы. Па замку хадзіў князеў улюбёнецмядзведзь, які «падказаў» змоўшчыкам, што рабіць. Адзін з іх пачаў драпаць на дзвярах пазногцямі, князь палічыў, што да яго просіцца касалапы, і павярнуў у замку ключ, пускаючы ў капліцу сваю смерць.
Княства спыніла націск тэўтонскіх рыцараў але сутыкнулася з не менш небяспечным ворагам на ўсходзе.