Дзяржава хутка расла і рабілася агульным домам некалькіх народаў Першае найменне княства — Літоўскае — было яму ўжо цеснае, і афіцыйна яно пачало называцца Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Геаграфічна назва расшыфроўваецца так: Літоўскае — гэта паўночназаходні абшар Беларусі і паўднёвы ўсход сённяшняй Літоўскай Рэспублікі (Літвы); Рускае — усходняя частка беларускіх і ўкраінскія землі; Жамойцкае — Жамойць, захад сучаснай Літвы. Замежны беларускі гісторык Леў Акіншэвіч, гаворачы пра дзяржаву нашых продкаў і яе нацыянальны характар, зазначаў што Вялікае Княства вяло ў XIV–XVI стагоддзях удалую палітыку, накіраваную на «задзіночанне вакол беларускае Вільні ўсіх галоўных частак усходнееўрапейскага цыклу». У сваёй вядомай працы «Пра «цывілізацыйныя асновы» беларускага гістарычнага працэсу» ён удакладняе гэтую думку наступным чынам: «Мы ведаем, што арганічным удзельнікам у дзяржаўным жыцці Літвы — Беларусі быў побач з беларускім і літоўскі народ, да іх пазней далучылася асноўная частка ўкраінскага жыхарства Прыдняпроўя, часткова і часова ўваходзілі сюды і часткі заходнерасійскіх княстваў Даўгі час віленскі князь быў найболып магчымым кандыдатам на галаву вялікае ўсходнееўрапейскае імперыі, што лучыла ў сабе ўсю асноўную прастору Усходняе Еўропы».
Усіх, хто жыў у Княстве (а скарочана — проста ў Літве), незалежна ад нацыянальнасці ў сярэднявеччы звычайна называлі па дзяржаве. Для Масковіі і ў ХГѴ, і ў XVII стагоддзях жыхары Беларусі былі літоўцамі або ліцвінамі. Так звалі полацкіх або менскіх купцоў, ліцвінамі ддя ўсходніх суседзяў былі Францішак Скарына і яго паслядоўнік Пятро Мсціславец. Войска, што няраз прыходзіла пад сцены Масквы і часта на 9/10 складалася з беларусаў расійскія летапісы таксама называлі літоўскім. 3 тае самае прычыны жыхары Маскоўскай Русі бьші ддя нашых продкаў «маскавітамі», а пазней «маскалямі».
Прычым на працягу стагоддзяў не толькі суседнія народы мянавалі нас ліцвінамі, а Беларусь — Літвою. I дома, і трапляючы за мяжу, ураджэнцы Вялікага Княства таксама з гонарам называлі сябе ліцвінамі. «Радзіма Літва! Як здароўе, так ты дарагая…» — пачынае сваю паэму «Пан Тадэвуш» беларус па бацьку Адам Міцкевіч. Паэт мае на ўвазе родную Наваградчыну. Чытаючы ў 40-я гады XIX стагоддзя лекцыі ў Парыжскім універсітэце, ён, між іншым, казаў: «На беларускай мове, якую называюць русінскай альбо літоўскарусінскай, гаворыць каля дзесяці мільёнаў чалавек[6]; гэта самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацаваная». Літвой зваў радзіму Кастусь Каліноўскі. За ліцвіна меў сябе першы прафесійны беларускі пісьменнік новага часу Вінцук ДунінМарцінкевіч. Праўда, у XIX стагоддзі Літвою называлі ўжо толькі заходнія беларускія губерні, а ўсходнія — Смаленская, Магілёўская і Віцебская, куды ўваходзіла Полаччына, — зваліся Беларуссю.
Разам з тым славяне ў самім Вялікім Княстве Літоўскім часта мянавалі сябе «русінамі» або «рускімі». Вось чаму «рускім» зваўся заснаваны палачанамі ў Рызе гандлёвы двор, а Скарына друкаваў «Бйблйю Руску». Уносячы яснасць, гуманіст XVI стагоддзя Сымон Будны пісаў пра славянскія народы так: «Рускія, маскавіты, сербы і іншыя славяне». Але бьші выпадкі, калі не толькі чужаземцы, але і самі беларусы, як, напрыклад, асветнік Лаўрэн Зізані, называлі нашу мову «літоўскай» або «літоўскарускай».
Гэтая гісторыя з назвамі спрычынілася да вялікай блытаніны. Адны памыляюцца незнарок, другія — з выгодаю. Літоўскія гісторыкі любяць абвяшчаць сваім усё, што мела дачыненне да Вялікага Княства, якое да 1569 года (калі Украіна адышла да Полыпчы) было тэрытарыяльна найбуйнейшаю еўрапейскай дзяржавай. У віленскіх музеях мы са здзіўленнем даведваемся, што знакамітьш слуцкія паясы — вырабы «літоўскіх» рамеснікаў што ў Полацку, Віцебску ды Оршы існавалі «літоўскія» друкарні і «літоўскія» тэатры, што ваявода Канстанцін Астрожскі і філосафатэіст Казімір Лышчынскі — таксама «літоўцы»… Любяць «памыляцца» і расійскія аўтары. Назваў маўляў Францйпак Скарына сваю Біблію «рускай», дык які ж ён беларус?
Каб болей не блытацца, будзьма надалей памятаць, што Літва — гэта гістарычная назва беларускіх земляў.
Сярэднявечная Расійская дзяржава будзе называцца Масковіяй, а яе жыхарства — маскавітамі.
Колькі слоў пра «захоп Беларусі літоўскімі феадаламі». Летапісы неабвержна сведчаць, што амаль усе землі продкаў аб’ядналіся ў новай дзяржаве мірным шляхам, бо мелі ў гэтым вялікую зацікаўленасць: нікому не хацелася трапляць ні пад татараў ні пад крыжакоў А вось некаторыя балцкія землі нашы прапрапрадзеды мусілі сапраўды далучаць сілаю зброі. Такім чынам, заваёўнікамі быліякраз «заваяваныя».
Як дасціпна напісаў адзін расійскі вучоны, перамагла не Літва, а яе назва. Падобная, але болып трагічная гісторыя здарылася з балцкім племем прусаў Крыжакі заваявалі і цалкам анямечылі яго; створаная на тых землях нямецкая дзяржава стала называцца Прусіяй, а самі рыцары тэўтоны — прусамі.
Але што чынілася ў той час у Полацку?