Канчаткова склаўшыся, герб дзяржавы выглядаў як пурпуровы шчыт з белым конным рыцарам. Пурпур лічыўся самым шляхетным колерам. Ён сімвалізаваўагонь, мужнасць, ваяўнічасць, ратнуюдоблесць. Белы колер, што ў геральдыцы адпавядае срэбру, азначаў у вачах нашыхпродкаўваду, чысціню, дабро, незалежнасць. Золаташасціканцовага крыжа на чырвоным шчыце было сімвалам жыцця, святла, надзеі і высакароднасці. Вось як пісаў у 1935 годзе пра «Пагоню» беларускі часопіс у Празе «Іскры Скарыны»: «Белы конь — гэта вобраз сілы, красы і здатнасці, гэта сымбаль адраджэньня і ўваскрэсеньня да новага жыцьця. Ваяка на белым кані — гэта сымбаль перамогі. Белая барва, якуяўленьне сьвятла, вельмі пашыраная на Беларусі, згэтуль, мабыць, паходзіць і яе назва — белая, чыстая, вольная, як сьвятло сонца».
Па ўсёй Еўропе ў XVI стагоддзі з’яўляюцца дзяржаўныя сцягі, колеравая гама якіх звычайна ўтваралася ад гербаў Прынцып быў такі: гербавая выява давала асноўную барву сцяга, а геральдычны шчыт — дадатковую. Срэбная «Пагоня» на чырвоным шчыце дала белчырвона-белы сцяг. Гаворка пра сэнс яго колераў будзе няпоўная, калі не сказаць пра іх сувязь з хрысціянскай сімволікай. Белчырвона-белыя стужкі вы маглі бачыць на адзенні маскоўскага патрыярха ды іншых праваслаўных іерархаў Белы колер сімвалізуе тут чыстую душу верніка, а чырвоны — слова праўды, пасеянае ў ёй праз пакуты і смерць Хрыста.
Ведаючы, якія сцягі натхнялі продкаў, пагаворым пра здабытыя пад імі перамогі.
Першае месца належыць тут, бясспрэчна, Грунвальдскай бітве.
Раніцою 15 ліпеня 1410 года на пагорках каля вёскі Грунвальд (у перакладзе — Зялёны Гай) сустрэліся дзве велізарныя сілы: найлепшае ў Еўропе, закутае з ног да галавы ў браню войска Тэўтонскага ордэна і злучаныя палкіхаругвы Вялікага Княства Літоўскага і Полыпчы.
Гаспадар Вітаўт прывёў сорак харугваў Трыццаць з іх, у тым ліку і полацкі полк на чале з ваяводам Іванам Нямірам, прыйшлі пад баявымі штандарамі з «Пагоняй». Харугвы мелі розную колькасць воінаў і налічвалі ад шасці дзесяткаў да maelii сотняў коп’яў. Кап’ём называлася баявая тройка: рыцар, збраяносецпарабак і лучнік. Полацк як найбуйнейшы горад Княства выставіў адну з самых вялікіх харугваў — не меней за паўтары тысячы ратнікаў.
Пад Грунвальдам з двух бакоў сышліся болып за сто тысяч воінаў Гісторыя еўрапейскага сярэднявечча такіх буйных бітваў ведае няшмат. Пра Грунвальд, пачынаючы з хронік і паэмы нашага лацінамоўнага паэта XVI стагоддзя Яна Вісліцкага, напісана столькі, што я ад гэтага ўстрымаюся. Незадаволеным раю пачытаць гістарычную аповесць Кастуся Тарасава «Пагоня на Грунвальд» або яго ж кнігу «Памяць пра легенды». На маю думку, менавіта там вы знойдзеце грунтоўную рэканструкцыю падзей. А наогул, дзякуючы гісторыкам і пісьменнікам, бітва абрасла рознымі небылідамі. Прыклаў да гэтага руку і аўтар «Крыжакоў» Генрык Сянкевіч. Ён падхапіў і расквеціў словам выдумку (каб узвялічыць ролю польскага войска) свайго суайчынніка гісторыка Яна Длугаша пра разгром і ўцёкі з поля сечы Вітаўтавых палкоў.
Славу Грунвальда трэба справяддіва дзяліць сярод усіх перамождаў Не меней, а мо і болей за іншых заслужыла яе полацкая харугва. Палачане і віленцы прыкрывалі адыход пасечаных палкоў гетмана Пятра Гаштольда. Кожны біўся супроць пяці рыцараў князя Валенрода і амаль не меў надзеі выжыць. Палачане гераічна гінулі пад сваім сцягам, на якім паміж залатым (жыццё) ічорным (смерць) паляміляцела «Пагоня».
Я спрабаваў уявіць іх твары, іх перадсмяротныя словы, калі хадзіў па залацістазялёным грунвальдскім наваколлі 15 ліпеня 1990 года. Полыпча і Літва адзначалі 580-ю гадавіну перамогі як нацыянальнае свята. На месца бітвы (яно ў ВармінскаМа — зурскім ваяводстве) прыехалі сотні аўтобусаў прыляцелі тагачасныя прэзідэнт Полыпчы Войцех Ярузельскі і старшыня літоўскага парламента Вітаўтас Ландсбергіс.
Дзіва, што ўдалося прарвацца праз мяжу нашаму аўтобусу з маленькімі дэлегацыямі ад гарадоў — «удзельнікаў» бітвы. У параўнанні з літоўцамі нас прыехала жменька, але мы (дзякуй мастакам і гісторыку Міхасю Ткачову) прывезлі баявыя сцягі нашых грунвальдскіх харугваў чаго ніхто іншы зрабіць не здагадаўся. Польскія жаўнеры салютавалі нашым штандарам, а я, стоячы на месцы смерці вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена, забітага адным з Вітаўтавых ваяроў, марыў пра час, калі ў Полацку з’явіцца вуліца, дзе на шыльдачках будзе напісана «Грунвальдская» або «Івана Няміры».
Не, не ўсе полацкія ратнікі палеглі пад дзвюхручнымі мячамі рыцараў Валенрода. Хтосьці з іх вывешваў на віленскіх вежах палонныя крыжацкія сцягі і адрэзаныя ў ворагаў бароды. А адзін з пераможцаў якому пашчасціла вярнуцца ў свой лясны і азёрны край, заснаваў вёску Грунвальд, што дагэтуль існуе ў Пастаўскім раёне.