У 1262 годзе полацкае веча прыняло ў горад літоўскага князя Таўцівіла — з далёкім разлікам, бо той меў моцны ўплыў у летапіснай (балцкай) Літве. Паганін Таўцівіл прыняў праваслаўе і ажаніўся з дачкою князя Брачыслава, што быў цесцем Аляксандра Неўскага. Названы пасля хросту Феафілам, полацкі валадар здзейсніў удалы паход на Юр’еў.
Полацк жыў надзеямі далучыць Літву і стаць аб’яднальнікам славянскіх і балцкіх земляў Яе вялікасць Гісторыя вырашьша іначай.
Час быў неспакойны, багаты на княжыя закалоты ды забойствы. Ад рук змоўшчыкаў у 1263 годзе загінуў заснавальнік Вялікага Княства, каранаваны ў 1253-м Міндоўг і «во всей земле Литовськой й Жемойтй» пачаў уладарыць Транята. На Таўцівіла новы літоўскі гаспадар глядзеў як на аднаго з самых небяспечных ворагаў гатовага ў першы зручны момант заняць велікакняжацкі пасад. Найлепшым выйсцем з такога становітттча кожны лічыў смерць суперніка.
Транята запрасіў Таўцівіла дзяліць Міндоўгаву спадчыну, цвёрда вырашыўшы, што нічога, апрача сталёвага клінка ў сэрца, госць не атрымае. Полацкі князь ехаў з вялікай баярскай світаю і таксама з намерам скончыць дзяльбу смяротным ударам. Полацкія баяры былі не супраць, але сярод іх знайшоўся здраднік Пракоп, што выдаў планы землякоў Траняту.
Таўцівіл развітаўся з жыццём, а полацкае пасольства, гатовае ўжо абвясціць свайго князя гаспадаром Літвы і Жамойці, у імгненне вока ператварылася з паважаных гасцей у палоннікаў Каб выбавіць знаных мужоў з няволі, палачане прынялі да сябе Транятавага стаўленіка.
Полацк прайграў Страціўшы ў барацьбе з крыжакамі балцкія землі ўніз па Дзвіне і развітаўшыся з планамі падначаліць Літву, горад на нейкі час развітаўся і з галоўнай роляй у драме беларускай гісторыі.
Праз колькі месяцаў пасля гібелі Таўцівіла са смерцю сустрэўся і Транята. Па дарозе ў лазню, помсцячы за гаспадара, яго зарэзалі чацвёра Міндоўгавых стайнікаў Даведаўшыся пра гэта, палачане выгналі вернага Траняту князя Канстанціна і запрасілі Гердзеня.
Пачынаць ён мусіў з адрасаванай рыжскаму біскупу і ордэну граматы, дзе Полацк канчаткова адмаўляўся ад Латгаліі. Уладанні крыжакоў цяпер непасрэдна межавалі з крывіцкімі. Але Полацкая зямля, хоць і моцна аслабленая, усё адно заставалася паважнаю сілай. Таму наваградскі князь Войшалк, якому ўдалося заваяваць Літву, умела нацкоўваў на Полацк суседняга пскоўскага князя Даўмонта. Аднойчы, калі Гердзень быў у ад’ездзе, пскавічы напалі, захапілі багатую здабычу і паланілі княгіню Еўпраксію з двума сынамі. У наступным годзе Даўмонт прыйшоў ваяваць Полацк разам з ноўгарадцамі. Адбіваючы напад, князь Гердзень загінуў.
Палачане палічылі за лепшае жыць з Наваградкам у міры, што, па сутнасці, азначала ўваходжанне ў Вялікае Княства Літоўскае. Канчаткова Полацкая зямля стала яго часткаю ў 1307 годзе.
Полацк захаваў вялікую самастойнасць, якую літоўскія гаспадары тттмат разоў падкрэслівалі пісьмовымі абяцаннямі «не рухаць старыны, не ўводзіць навіны». Напачатку становітттча Полацкай зямлі ў новай дзяржаве нагадвала палітычны альянс. Дамова, што Вялікае Княства Літоўскае падпісала з Лівонскім ордэнам у 1338 годзе, называе полацкага князя, як і гаспадара ўсёй дзяржавы, каралём: «Гэты мір заключаны ў дзень усіх святых са згоды магістра і ландмаршала і многіх іншых дастойных і рады Рыжскай і са згоды караля Літвы і яго дзяцей і ўсіх ягоных баяраў і са згоды епіскапа полацкага і караля полацкага…»
Тры стагоддзі Полацк заставаўся найбуйнейшым горадам Вялікага Княства.
Прызнаннем ў дзяржаве асобага статусу крывідкай зямлі былі свае ўласныя князі, якія звычайна даводзіліся блізкімі сваякамі самім гаспадарам (так афіцыйна мянавалі вялікіх князёў літоўскіх).
Полацківаладар ВасільВоін быўродным братам Гедыміна, пры якім у Вялікае Княства Літоўскае ўвайшлі ўжо амаль усе беларускія землі, а Наваградак саступіў ролю сталічнага места Вільні. Хто быў на экскурсіі ў сталіцы Літвы, чуў аповед, як Гедымін заснаваў горад пасля ўдалага палявання, убачыўшы ў сне велізарнага ваўка, а ў ім — сто іншых ваўкоў Пакліканы да князя паганскі вяшчун вытлумачыў сон так: на месцы, дзе выў магутны звер, павінен вырасці горад, якому наканавана зрабіцца сталіцаю Літвы і заслужыць у свеце вялікую славу. Легенда гэтая не толькі прыгожая, але і хітрая, бо на месцы Вільні ўжо трыста гадоў стаяў збудаваны палачанамі на заходняй мяжы свайго княства Крывічгорад.
Пазней полацкі пасад заняў Гедымінаў унук Андрэй, сын вялікага князя літоўскага Альгерда.
Кожны з нас, безумоўна, штосьці чуў пра Івана Каліту, пра яго спадкаемца Івана Краснага ды іншых маскоўскіх князёў — збіральнікаў расійскіх земляў Яно б, можа, і няблага, каб адначасова мы ведалі і гаспадароў сваёй дзяржавы, той, дзе жылі дзесяткі пакаленняў нашых продкаў.
Што мы чулі пра таго ж князя Альгерда?
Ці ведаем, што ён у два разы пашырыў межы Вялікага Княства, што пры ім наша мова зрабілася дзяржаўнай? На ўроках і універсітэцкіх лекцыях у 1970-я нам чамусьці не казалі, што ўзначаленае ім войска, дзе было тттмат палачанаў у 1362 годзе разбіла на Сіняй Вадзе татараў і вызваліла ад іх прыгнёту Украіну.