Чысты рай!Цяністы гай, лясны ручай!Купальшчыцам раздолле! —Чароўнасць, свежасць, хараство.І вось адна ў бліскучым коле —Дачка герояў слаўных, бажаство,Нагою лёгкаю нясмелаСтупае з берага ва ўлонне хваль,Каб полымя яе святога целаЛагодна астудзіў вады крышталь.Аж раптам плёскат, шум на воднай гладзі!Бягуць, спалохана схапіўшы плацці,Дзяўчаты мілыя. Адна царыцаСтаіць спакойная і не баіцца —Як рада ласцы ўладніцкая веліч!І кволіцца пяшчотна лебедзь-каралевічЛя ног яе… Смялее ён… І тут ад скалТуман, як вэлюм белы, наплываеІ ад маіх вачэй хаваеСалодкі, радасны фінал…
Мефістофель
Такі малы, а з рызыкай хлапчук,Навыдумляе розных штук…Не бачу я…
Гамункул
Вядома! Ты ж узросНа поўначы, дзе морак і мароз,Дзе рыцарства з папоўшчынай спрадвекуМазгі туманяць чалавеку.Адкуль табе мець вольны зрок? —Ты дома там, дзе чад і змрок.
(Азіраючыся.)
Як тут усё панура й груба,Прачнецца ён — і дасць адразу дуба.Гаі і лебедзі, лясы і воды,Жанчыны голыя сярод прыроды —Вось той гаюча-мілы сон,Што ў непрытомнасці пабачыў ён;Ці ж ачуняе Фаўст у вашым склепе,Дзе нават я не выжыву? Не, лепейХадзем адсюль!
Мефістофель
Я рады бегчы.
Гамункул
Салдата шлі на поле сечы,А ў карагод вядзі нявест.Бо кожнаму сваё. Дарэчы,Цяпер якраз на поўдні фэстВальпургіі класічнай, гэта —Якраз што трэба Фаўсту: лекі й мэта.
Мефістофель
Не чуў такога свята.
Гамункул
А, нічога!Вялікі свет, дзівосаў многа.Ты знаеш рамантычныя фантомы,А з класікай антычнай не знаёмы.
Мефістофель
Куды ж ляцець? Якога лядуМяняць мне Брокен на Эладу?
Гамункул
Паўночны захад, мілы сатана,Табе прыстанішчам служыў здаўна.Ляцім на ўсход паўднёвы! Праз дубровыЦячэ Пеней там у цяснінах скал,Туды, дзе высіцца заўсёды новыСярод раўніны велічны Фарсал.
Мефістофель
Ляцім! Але не трэба мне прамоўПра барацьбу тыранаў і рабоў.Нуда бярэ ад той неразбярыхі:Спрачаюцца, не знаюць, што інтрыгіІ свары ў стойбішча людзейУносіць падбухторшчык Асмадзей.На словах — за свабоду барацьба,А ў сутнасці — лупцуе раб раба.
Гамункул
Пакінь людзей! У барацьбе няспыннайМалы хлапчук становіцца мужчынай.А ў нас свае турботы і трывогі —Хутчэй паставіць доктара на ногі.Калі ты маеш сродак — дай, а не,Дык даручы лячэнне мне.
Мефістофель
Каб то на Брокене, клубок я гэтыРазблытаў бы. А тут паганец-грэк,Варожы духам, вольнасцю сагрэты,Такі салодкі тут, панадны грэх,А мы, па сутнасці,— аскеты.Дык што рабіць?
Гамункул
Здаецца мне,Не лішне будзе зуху-сатанеДа фесалійскіх ведзьм пазаляцацца.